Старонка:Vita (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЕЧАР АСЕНЬНІ, ВЕЧАР МАЎКЛІВЫ

Вечар асеньні, вечар маўклівы
песьціць, цалуе, песьціць каліны.

Песьня зблудзіла, песьня у гаі, —
зоры-ж у высі, зоры мігаюць.

Срэбрам на лісьце, срэбрам на стромы, —
ўсюды сугучнасьць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць ня ціхнуць.

Як-жа мне з імі, як-жа, каліны,
ў вечар асеньні, вечар маўклівы?

Церні ня зьвялі, церні замоклі, —
бачыў я сёньня, бачыў праз вокны.

З іхніх калючак, з іхніх бальзамаў
вяжуць вянок мне, вяжуць, я знаю.