Старонка:Vita (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

О, ЖОЎТАЛІСЬЦЕ МОЙ АСЕНЬНІ

О, жоўталісьце мой асеньні,
прышоў расцалаваць твой шум!
Не палажу я голаў ды на сене,
пакуль ня выпяю табой душу.

Ня ведаю, чаму люблю так восень?
Не ў ідэолёгіі-ж тут рэч.
О, песьня, песьня звонкіх сосен,
плыві да сонца насустрэч!

Яно ня ўцерпіць — прасьлязіцца
і сьлёзы закрышталяць ў красе.
Люблю шушуканьне я лісьцяў,
люблю іх псальмы нарасьпеў.

Люблю я пералівы іхніх тонаў, —
ня вытканы йшчэ дэсань паясоў.
Маё сэрца ня было ў прытоне, —
аддаю сягоньня ім усё.