Старонка:Vita (1926).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗОРЫ МІТУСЯЦЦА,СЬВЕЦЯЦЬ

Зоры мітусяцца, сьвецяць. —
упасьці мне хочацца ніц, —
а вецер
шуміць і шуміць, і шуміць.

Моцна задумаўся месяц,
косы заплёўшы ў кусты.
Ўжо дзесяць…
Сэрцу ў вякох не астыць.

Восень — дзяўчына красуня,
прозалаць сыпле з лясоў.
Красуе
хай радасьць, і смутак, і ўсё.

Ты, о мая Бэатрыча, —
выходжу цябе сустракаць
Ў аблічча
мне ў шчасьці сьмяецца рака.