Старонка:Vita (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БЯГУЧЫ Ў КРЫНІЦУ ПА ВАДУ

Бягучы ў крыніцу па ваду,
росы майскія зьбірала —
і на твар іх, твар румяны,
бягучы ў крыніцу па ваду.

Было гэта рана, рана…
(Ў шчасьці зораньку знайду).
Бягучы ў крыніцу па ваду,
росы майскія зьбірала.