Старонка:Vita (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗА СТАЛЕЦЬЦЕМ У СТАЛЕЦЬЦЕ

Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, —
адзін закон зьмяняецца другім.
За намі замыкаюцца кругі, —
ідзем мы за сталецьцем у сталецьце.

Хай сьцелюцца пад зорамі лугі,
хай песьня асыпаецца у леце.
Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, —
адзін закон зьмяняецца другім.