Старонка:Vita (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МІМА РАДЫО МЧЫЦЦА

Міма радыо мчыцца.
Электра-зіяньне.
Ў маторна-аўтобуснай чытцы,
вечар распустаю мямліць.

Няма вуліц маўклівых,
— гармідар плюскоча.
Сэрцы сьціскаюцца клінам,
туга націскае на вочы.

Тут аддаюцца за грошы,
блуд па калена.
Няма лепшых і горшых…
Завінаюць душу ў бакалею…