Старонка:Vita (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАЯЎ ЁН НАГІМ НА ДАРОЗЕ

Стаяў ён нагім на дарозе
і зоры ў роспач акунаў.
Яго прагналі з-пад вакна, —
стаяў ён нагім на дарозе.

Прабегла сьцежкаю куна, —
сьляды застылі ў вербалозах…
Стаяў ён нагім на дарозе
і зоры ў роспач акунаў.