Старонка:Vita (1926).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕ ХАЦЕЎ АХАЛАДЖВАЦЬ ЁН СЭРЦА

Не хацеў ахаладжваць ён сэрца.
— Ой нашто люты холад зімы? —
Як сустрэліся ў полі з ім мы, —
не хацеў ахаладжваць ён сэрца.

Пэрламутны дождж плямаў ня змыў…
Як сказалі яму аб бясьсьмерці,
не хацеў ахаладжваць ён сэрца.
— Ой нашто люты холад зімы?