Старонка:Vita (1926).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАПЛІ ВАДЫ

Пякаюць каплі вады, —
ў срэбрамёце іх сьмех.
На іх дзень малады
кулакі
скамячыць не пасьмеў.

Ён госьцем вясёлым прысеў
і ўмывае свой твар.
Нікне ўсё пакрысе
і ўсё ахутвае твань.

Яны-ж моўчкі крышталяць кругі, —
іх у гэтым уцеха уся.
Кожны з нас заўтра другі…
Будзем блукацца там-сям.

Бо ніяк, аніяк
немагчыма жыцьцю дагадзіць.
Не адзін перад ім ужо зьмяк —
хоць і хацеў
схапіць выбрык гадзін.