Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Караліна. Я найду яго! Найду! З-пад зямлі адкапаю, гада лютага. (Бярэ з-пад лаўкі кій, выходзіць. Марына, як скамянелая стаіць, узяўшыся за галаву. З вуліцы даносіцца песня Караліны:

Я не такая, як тая другая:
І высокая і харошая,
Толькі-ж доля мая злая.

Марына. Што-ж цяпер будзе? Загубіла я сваю радасць! Удала Алеся. Сама аддала ў рукі ворагаў. Што-ж рабіць? Згубіла Алеся!

КАРЦІНА 2-ая

Дзея пераносіцца на кватэру Шышлы. Сялянская хата. Каля покуця стаіць просты стол. Над сталом, пад столлю, вісяць абразы па адзін і па другі бок кута. Ніжэй па адной з сцен вісіць партрэт Мікалая II і партрэты генералаў. Пахвальныя лісты ў рамках. Пад генераламі фатаграфія Шышлы. Гітара. Каля другой сцяны простая канапка. Маленькая шафа. Шышла ляжыць у радасным настроі, напявае пошлы раманс пад акампанемент гітары.

Шышла. Да, собственно, да, сітуацыя! (Вынімае 2 пісьмы). Папулярная сітуацыя! "Блюдите, како опасно ходите". Да, собственно, да: ходзяць, апасна ходзяць, ды толькі не Шышла. Што сказаў-бы ты, айцец Кандраці, калі-б у твае рукі папаў вось такі скарб? (Выпівае.) Будзь здаровы, айцец Кандраці! Шышла скажа сваё слова, да, собственно, да! (Бярэ недапісанае пісьмо Марыны, чытае! "Мілы, любы Алесь". Якая сардэчнасць: і мілы і любы! А ты, Шышла, аблізвай губы! Вось адкуль яе холад. Трасе галавою, з засмучэннем.) Без канца рада, калі атрымае пісьмо ад яго! Ёй тут нявесела!.. Шышла-ж усё рабіў, каб даць табе вясёласць, крамольніца. А чым не кавалер табе быў Шышла? Ад хвалявання пайшоў ды зноў прылажыўся да чаркі.) Унь красавец які! Мужчына на заказ! Малады, сакавіты! І хіба не прыгожы? Адны вусы чаго варты!.. Але Шышла яшчэ скажа сваё слова, да, собственно, да. (Зноў садзіцца.) Піша - грунт для работы добры. Які гэта грунт? Якая такая работа?.. (Пауза.) Ось дзе ён, ключ, да гэтай работы! (Трасе другім пісьмом.) "Мая мілая, мая слаўная Марынка". Мая і мілая! Якая закаханасць! Мая і мілая! (Чытае пісьмо.) "Ачумела і астачарцела вайна, начатая царамі і гандлярамі"... Што піша, вы чулі? (Чытае далей.) "За вайну цяпер стаяць толькі паны, генералы ды розная сволач, што акапалася ў тылу, як, напрыклад, духоўны сышчык поп Кандрашка ды гэты глупы, тупы кабан Шышла..." І мяне ўспомніў! О, паршывец! Няхай сабе і глупы і тупы, а вось чытаю-ж тваё паганае крамольніцкае пісьмо. Шпіён нямецкі! Здраднік! І ўсё начыстую распісаў - зневажэнне свяшчэннай царскай асобы, падрыўная шпіёнская работа