Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на фронце, наглая прапаганда рэволюцыі... Вось ён, грунт іхняе работы! Ён — там, яна — тут!.. Папулярная сітуацыя! Не, гэта вам не ўдасца. (Бярэ гітару і зноў пяе.). (Пасля спеву на дыване.) Дык вось ён які, твой мілы, да, собственно, да (зрываецца з дывана, бяжыць да стала). Вось Шышла і скажа сваё важкае слова, да, собственно, да!..

(Бярэ паперу, піша.) "Яго высокаблагароддзю, г. прыставу 3-га стану. (Радасна паціраючы рукі, пайшоў, выпіў і зноў да стала.) Даважу да ведама вашага высокаблагародзія, што настаўнік нашага сяла Александр Петроў Шабура, які вярнуўся ў нашу вёску ў мінулым годзе з Архангельскай губерні, куды оный вышэйпамянёны быў саслан у 1912 г. за прапаганду супроць існуючага дзяржаўнага ладу і за перапіску з с.-д. фракцыяй IV дзяржаўнай думы, знаходзіўшыся пад маім наглядам, прыслаў зараз з фронта ліст да настаўніцы Марыі Кублік. Оный вышэйпамянёны Александр Шабура піша ў гэтым пісьме наступнае. (Ідзе да шкафчыка выпіць.) (Стук у дзверы.)

Шышла. Хто там? Заходзьце! (У дзвярах паказваецца Марына, усхваляваная, стараецца быць спакойнай.

Шышла (Папярхнуўся гарэлкай, незаметна хавае пісьмы.). Сітуацыя! А, зрабіце ласку, сядайце. Якраз я аб вас і думаў. (Расшаркваецца з усімі адзнакамі галантнага кавалера.) Што-ж гэта прывяло вас у маю рэзідэнцыю, да, собственно, да?

Марына (строга). Кіньце, Арцём Іванавіч гуляць у святую нявіннасць: добра ведаеце, за чым я прышла да вас.

.

Шышла. Скуль-жа мне, да, собствено, да, ведаць, што можа прыйсці ў галаву прыгожай дзяўчыне?

Марына. Давайце прасцей і бліжэй да справы.

Шышла (сеў). Я вас слухаю, да, собственно, да!

Марына (горача). Я вас прашу, як чалавека, у якога ёсць сэрца і хоць кропля чалавечнасці: аддайце пісьмы, якія належаць мне і якія бясчэсна, выбачайце, узялі вы ў мяне.

Шышла. А вы думаеце, што ў паліцэйскага Шышлы няма сэрца, да, собственно, да? Яно ёсць! Ёсць сэрца ў Шышлы і гэта сэрца даўно прагне вашага сэрца (ласымі вачыма пазірае ў твар Марыне. аглядае яе ўсю, запаляецца і горнецца бліжэй).

Марына (адходзіць ад яго). Дык давядзіце-ж гэта на справе: вярніце мне мае пісьмы, і я тады прызнаю сваю неспавядлівасць у дачыненні да вас.

Шышла. Прыемна чуць з вашых прыгожых вуснаў, да, собственно, да! Але ці маю я права аддаць вам гэтыя пісьмы: яны належаць ні вам, ні мне, а закону. (Прыцішана, голас перарываецца.) Марына Мікалаеўна! Марыначка! Рыбка!

.

.