Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аслаў (таксама кідаецца да Міхася). Ваяка ты наш родны. З таго свету вярнуўся!

Міхась. Здароў, дзядзька Аслаў!

Дзед Мікіта. Зусім вярнуўся?

Міхась. На кароткі час... Сам сабе водпуск даў. (Да Марыны.) Здрастуйце, Марына Мікалаеўна. Вам пісямко з фронта. (Вітаецца, перадае пісьмо. Марын пазнае знаёмы почырк, адразу весялее. Крэпка трасе руку Міхасю. У весьнічкі ўбягае Гараська. Нікога не зважае, крычыць.

Гараська. Дзядок, паліцыя клуню нашу трасе! Пазнаходзілі вобады і дубкі, тыя, што ты з панскага лесу прывёз. Цябе шукаюць! Хавайся - заарыштуюць!

Дзед Мікіта. А бадай-жа ж яе трасца трэсла! І парадавацца не дадуць... Да ты зірні, чуй, дурань-браце, хто прышоў!

Міхась. Ты што-ж, жэўжык, не пазнаеш бацькі?

Гараська (радасна). Тата! (Туліцца да бацькавай рукі. Міхась абнімае яго.)

Міхась. Глядзі ты яго, як вырас!.. Дык, кажаш, вобыск робяць?

Аслаў. Без гэтага ніяк не абыдзешся.

Дзед Мікіта. Ох, ліха! Радавацца трэба-б, а радасці няма. Ох, жыццё наша!

Міхась. Ну пойдзем, разбярэмся, у чым там справа.

(Усе выходзяць у бок пералазу. Марына застаецца адна, журботна праводзіць іх вачыма, моўчкі ківае галавой. Борздзенька разрывае канверт. Тарапліва прабягае вачыма пісьмо. Некаторыя мясціны пісьма чытае ўголас: "Нашы пісьмы і пісьмы да нас праглядае ваенная цэнзура. Май гэта на ўвазе". Марына адрываецца ад пісьма, слухае. За веснічкамі чуецца песня Караліны.)

Караліна (спявае:).

Куды, куды, зайчык скачаш?
Чаго, чаго, дзеўча, плачаш?
Зайчык скача ў чыста поле,
А ў дзяўчыны злая доля.

Караліна. Добры дзень табе, паненачка!

Марына. Як жывеш, Караліна?

Караліна. Вось ішла, ды думаю сабе: зайду на мамэнцік... Ты не гневайся!.. Не, не: маўчы! Бачу, усё бачу! Мала што я дурная Караліна! А я і гадаць умею, я знахарка! А можа і вядзьмарка! Вось хто я! (Смяецца.)

Марына. Дзе-ж ты хадзіла, што бачыла?

Караліна. Дзе хадзіла, кветачка мая ты? Па свеце хадзіла!.. Салдаты ідуць. Песні спяваюць... Вось весела ім! А людзі, як дурныя, усё едуць і едуць. Запыняцца, пахаваюць дзіцятка каля дарогі і далей едуць (кладзе на ганак палку). Вось ты мне скажы што, кветачка мая ты... Уміраюць людзі. Хаваюць іх... Паложаць на мары і нясуць. Так і