Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марына. Два месяцы ніякіх вестак ад яго. Што-ж бы гэта магло значыць? Ці ранены, ці забіты. Прадажная шайка казнакрадаў. Пасылаюць на ўбой безаружных людзей. (Кладзе на стол газету, апускае галаву.) Чаму ад яго няма пісем?.. Пачала пісаць яму пісьмо, ды куды пасылаць? (Вымае пісьмо, піша.) "Мілы, любы Алесь. Я так чакаю тваіх пісем, і так рада, калі яны прыходзяць, тады я бясконца шчасліва і н момант забываю гэта штодзённае балеснае, поўнае жудасці водгулле вайны. Нявесела, мой мілы, тут. Гора, скаргі, бядота. Адна думка, - адно жаданне - скончылася-б вайна. Народ змучан вайною. Грунт для работы дужа падхадзячы. ('Марына піша. На двор школы уваходзяць дзед Мікіта і Аслаў.)

Дзед Мікіта. Да тут яшчэ, чуй, дурань-браце, і няма нікога.

Аслаў. Як-то няма? А вось-жа настаўніца! Дзень добры вам!

Марына. Дзень добры. Сядайце.

Аслаў. Не турбуйцеся, знойдзем сабе месца. (Садзяцца.)

Марына. Ну, як жывеце, што добрага чуваць?

Дзед Мікіта. А што ў нас добрага пачуеш?

(Тэкля плача за кулісамі.)

Марына. Хто гэта.

Дзед Мікіта. Да гэта Тэкля, брата яе забілі.

Аслаў. Ох, гора наша... Вось прышлі, каб ад вас пачуць што-колечы. Вы-ж такі газеты чытаеце.

Марына. Не ўсю праўду і газеты пішуць. (Бярэ газету, з іроніяй.) Адступаем у поўным парадку, займаем новыя пазіцыі, як-бы гэта ўваходзіць у праграму нашага штаба. Дык, як-жа не будзеш адступаць з голымі рукамі!.. Варшава здана, Асавец пакінулі і Коўну аддалі.

Аслаў. Заўзяты-ж гэты немец - столькі гарадоў нашых пазабіраў.

Дзед Мікіта. І Коўну аддалі. Да гэта-ж ужо, чуй, дурань-браце, не так-та і далёка... Праклятая вайна і хто яе выдумаў.

Аслаў. Хто яе, кажаш, выдумаў?.. Эх, Мікіта! Хто нас гне, той нас і б'е.

Дзед Мікіта. Народу мнга распладзілася на свеце. Куды-ж народ падзець? Гані пад нож, як быдла на разніцу. І не будзе каму крычаць: зямлі, заработкаў. Зробіцца прасторна, а паноў ліха не возьме.

(Уваходзіць якісь салдат.)

Салдат. Дзень добры вам. (Дзед Мікіта, Аслаў і Марына ўглядаюцца ў салдата.) Не пазналі?

Дзед Мікіта (кідаецца да салдата). Міхась, сынок! Адкуль-жа ты, ды як-жа ты гэтак неспадзявана. О, дурань-браце!