Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВОДА ж. агульн. слав.: вада, вадзіца, вадзічка; вадавіца, вадавік, вадатоўпішча, начыньне напоўненае вадой (рас.: водохранилище). Вадзянік міт. дух які жыве ў водах. Вадзянка (смал.), кадка ў якой трымаюць ваду. Вадзянасьць вадзянець, вадзяністы, насычаны вадой. Вадаварот, вір; круцень. Вадаземны, які жыве ў вадзе і на зямлі.

ВОДОЕМ, вадавік, водабадзь.

ВОДОКАЧКА, вадацягніца, вадацяг.

ВОДОЛИВ, чарпло, чарпага.

ВОДОЛЕЙ, вадаліў, вадавік.

ВОДОБОЯЗНЬ, шал, шалёны. Вольнаму воля, шалёнаму поле.

ВОДОПАД, вадавал. Вадавал на рацэ утварыўся.

ВОДОРОСЛЬ, водарасьць.

ВОДОПОЛЬЕ, паводка, разтопіца, разьліў.

ВОДОСВЯТІЕ, Вадохрышча.

ВОДЕВИЛЬ м. франц. сцэнічнае відовішча з песьнямі: фацэція.

ВОДИТЬ каго, агульн. слав.; вадзіць, вадзіцца, вядзежа, вадня, вадарскі, вадарыць, паводзіць, павадыр,

ВОДКА ж. пьяны напітак са сьпірту і вады; гарэлка, гарэліца.

ВОДРУЖАТЬ што у што, ўтыкаць, устаўляць, укапываць стоцьма: ўстрамляць, ўстраміць, ўторнуць.

ВОЕДИНО црк. заадно.

ВОЖАК м. верхавод, вадзіла.

ВОЕННОСЛУЖАЩІЙ, вайсковец, вайсковаслужомны.

ВОЕННОПЛѢННЫЙ, палонны.

ВОЕННОУЧЕБНЫЙ, вайсковавучомны.

ВОЕННЫЙ, вайсковы, ваярскі.