Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВНУТРЕННІЙ, унутрамны, нутрамны, вонутрны. Нутрамны клушч.

ВНУТРЕННОСТЬ, нутро, нутранасьць.

ВНУШАТЬ, (во-ушать?) каму што, прымушаць думаць, хацець, пабуджаць да прыняьцця перадаванага славамі ці іншым спосабам: умушчаць.

ВНУШЕНІЕ ср. ўмуст, ўмусьціць, ўплыв.

ВНУШИТЕЛЬНЫЙ, ўмусьлівы, ўплывовы,

ВНѢ чаго прысл. зьне, на зьне.

ВНѢШНІЙ, зьнешні, назьнешні.

ВНѢШНОСТЬ, зьнешнасьць. Унутраннае жыцьцё душы процістаўляецца зьнешнай дзейнасьці чалавека. Па зьнешнасьці нельга судзіць аб чалавеку,

ВНѢДРЯТЬ што ў каго, ўнетраць, ўкараняць. Хто ўнетрыў у тоўшчу зямлі і золата і жалеза? Ўнетранае благое пераконаньне цяжка выпленіць. Нятро, нутро, сярэдзіна, самая глыбіна нутра. Нетрава, асяродак цэнтр унутранага.

ВНЯТЬ, учуць. Учуй просьбы нашы!

ВНЯТНОСТЬ ж. выразьлівасьць.

ВНЯТНЫЙ, выразісты, выразістасьць, выразьлівасьць.

ВОВЛЕКАТЬ каго ў што, куды: ўцягаць, ўсмыгаць, ўтантовываць. Ўтантавалі (ўтантэчылі) ў чужую ды благую справу. Янук мае тантацію да маей Анэткі.

ВОВРЕМЯ прысл. ўчас. Ня ўчасны госьць горш татарына.

ВОВСЕ прысл. саўсім, зусім, суздрам, ўдакон, Ўдакон пагарэлі. Суздрам ўсё прапала.

ВОВѢК, ВОВѢКИ прысл. навекі. Навекі вечныя ня буду і другому закажу. Стварыцель сьвет навекі угрунтаваў.

ВОГНУТЬ, угнуць, ўгібнуць, ўклясьціць.

ВОГНУТЫЙ, угнуты, ўкляслы.

ВОДВОРЯТЬ, ўсяляць, асяляць.