Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВОЖДЕЛЕНІЕ ср. бажаволеньне, бажахотлівасьць, пажадлівасьць,

ВОЖДЬ м. вадар, вадарскі, вадарства.

ВОЖЖА ж. вяроўка прывязваная да уздэчкі запрэжанага каня: лейчына, лейцы, лейцаваць.

ВОЗБРАНЯТЬ каму што, забараняць.

ВОЗБРАНИТЕЛЬ, забароншчык.

ВОЗБРАНЕНІЕ, забарона,

ВОЗБУЖДАТЬ каго к чаму, што ў кім: пабуджаць.

ВОЗБУЖДЕНІЕ, пабудка, узбураньне.

ВОЗБУДИТЕЛЬНЫЙ, пабуджальны, ўзбурчівы. Ўзбурчывы характар.

ВОЗВЕСЕЛЯТЬ, зьвесяляць. Зьвесялімся, брацьця, духам. Трэба чым колечы сэрца зьвесяліць. Зьвесялемся не смуцемся, спасіцель ніне ляжыць на сене.

ВОЗВОДИТЬ, ўзвадзіць.

ВОЗВРАЩАТЬ што куды або каму: зьвяртаць, зьвяртацца, зварот.

ВОЗВРАТНЫЙ, заваротны. Зваротны тыфус.

ВОЗВРАТИМЫЙ, спаваротны. Спаваротны доўг.

ВОЗВЫШАТЬ каго, што, узвышаць, звышаць, ўзнасіць, ўзьнімаць.

ВОЗВЫШЕНІЕ, звышнасьць, ўзвышша.

ВОЗВЫШЕННОСТЬ ж. падвышэньне, пазвышша. На пазвышшы, паміж возерам і ракой, ляжыць наша поля.

ВОЗВѢЩАТЬ каму што аб чым; спавяшчаць, зьвяшчаць, запавядаць.

ВОЗВѢЩЕНІЕ, зьвесьце, спавестка, запаведзь.

ВОЗГЛАВІЕ ср. узгалоўе.

ВОЗГЛАГОЛАТЬ, загаманіць, прамовіць.

ВОЗГЛАШАТЬ што аб чым каму; аглашаць, аглашацца, аглашонік, апавяшчаць, спавяшчаць.