Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

украдацца, ўкраўся, ўкрадліва. Лісьлівасьцю ўкрадаецца ў сэрца. У кнігу ўкраліся памылкі. Ўкрадчывай прымільнасьцю ў сэрца лезе.

ВКОРЕНЯТЬ што, умацовываць, урастаць каранямі: ўкараняць, ўпляняць (ад „плёнчык“, каранёк).

ВКОРЕНЬ ўплень. Ўплень вынішчыў народ.

ВКОСЬ, ВКОСУЮ, наўскась, насукась, ўскось.

ВКРАТЦѢ наўскаротна, наўскароць.

ВКРАШИВАТЬ што ў што; ўкрышыць, ўкрышаць, укрышыцца. Ўкрышыць хлеб ў ваду. Буракі, моркву кружаюць.

ВКРЕСТЬ, наўкрыж. Наўкрыж злажыў рукі (пер.памер).

ВКРИВЬ, наскрыў, наўкрыў. Ўсё пайшло наўкрыў ды коса.

ВКРУГ нар. наўкол, наўкольна, наўкруг. Наўколіца, абшар распаложаны наўкол сялібы.

ВКРУТУЮ варыць яйкі: на цьвёрда.

ВКУС м. чоў смаку; смач, смак, смачны.

ВКУСОВОЕ, наўсмачнае.

ВКУШАТЬ, смакаваць, кушаць. Маскалі кушаюць але не ядуць. Пакушай, але ня еш.

ВКУТЫВАТЬ каго у што: ўгартаць, увіваць.

ВЛАГА ж. мокрадзь, макраватасьць, волага, валожыць, валожны, вогкасьць, волгкасьць. Бяз волагі і цяпла німа расьціннасьці, німа жыцьця наагул. Вагкаватае сена. Вогкае мейсца. Час мне закрапіці (гарэлкай працу, гаворыцца аб каравайніцы), адваложаньку даці. (Крачк. стр. 44).

ВЛАГАТЬ што куды ці ў што: ўкладаць, хаваць.

ВЛАГАЛИЩЕ ср. похва, ўлогва.

ВЛАГАТЕЛЬ м. ўкладчык-ца, ўкладзіны, ўкладзіва.