Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЛАДѢТЬ чым, валадаць, абладаць.

ВЛАДѢТЕЛЬНЫЙ, валадарны. Валадарны князь.

ВЛАДѢТЕЛЬ м. валадар. Валадар маетнасьці вялікай.

ВЛАДѢЛИЦА ж. валадарка.

ВЛАДѢНІЕ, валаданьне, маетнасьць, маемасьць.

ВЛАДЫЧЕСТВО, ўладнасьць. Ўладнасьць сваю на нас распасьцягае.

ВЛАДЫКА-ЧИЦА, ўладыка, ўладычыца, ўладычна.

ВЛАСТЬ ж. права сіла і воля над чым: ўлада ўладнасьць.

ВЛАСТНО, ўладна. Пышна і ўладна паны у нас орудавалі.

ВЛАСТОЛЮБІЕ, ўладалюблівасьць.

ВЛАЧИТЬ, валачыць, смыжыць, цягнуць, магнуць. Гляджу, ажно смычэ воўк авечку. На паплавох скошанае сена сьпярша зграбаюць у кучкі, а пасьля кучкі „смыжаць“ на сухое мейсца; найчасьцей канём на санёх, або на дошках. Закахаўся хлапец, таму яго і магне ўсё у тую старану. Магне чорт, каб зграшыў чалавек. Валачыць марна жыцьцё сваё.

ВЛЕЧЬ каго што; цягнуць, валачы, магнуць.

ВВЕЧЬСЯ, цягнуцца, валачыцца, валачыся.

ВЛЕЧЕНІЕ ср. поцяг, цягнасьць, магнасьць, смагнасьць, тантація, Такая ў яго магнасьць да грошы. Янук мае тантацію да маей Анэткі.

ВЛІЯТЬ, ўліваць ў пераносным значэньні; браць над кім маральную перавагу: ўплываць, ўплыў, ўплывовы, ўплывовасьць.

ВЛОЖЕНІЕ, ўклад. Даў ўклад свой на цэркву.

ВМЕТАТЬ, ВМЕТЫВАТЬ што ў што: ўкідаць, ўшыбаць.