ВИСѢЛИЦА ж. шыбеніца. Шыбельнік, годны шыбеніцы, шэльма.
ВИТАТЬ, быць дзе колечы заўсёды або часова: бытаваць.
ВИТРИНА ж. франц. скрынка пад шклом для выстаўкі рэчаў; магазыннае вакно: вылажка.
ВИТІЯ, прамоўца, красамоўца.
ВИТІЙСТВО, красамоўства.
ВИТІЕВАТЫЙ, гаворыцца больш дакорліва: завілы.
ВИТЬ што, агульн. слав., скручываць стволкі у адну нітку ці вяроўку: віць, віцьцё, віты, віток, вітушка, віцень, завіцень, повіцень.
ВИХАТЬ што, агульн. слав., хіляць у адну і другую старану, скранаць з мейсца ў аснове сваей: вывіхаць, вывіхнуты, вывіх. Віхлец, купрык (рас. копчик) закончаньне хрыбетнай косткі, Віхт, баланс; віхтацца, балансіравацца.
ВИХОРЬ м. агульн. слав., мейсца на галаве дзе валасы твораць кругаварот, віхор, віхрэц, віхрак, віхраціна.
ВИХОРЬ м. заверць, стаўбавы вецер, віхор, чортава вясельня: ветраварот. Віхрыць, віхраць: круціць, бунтаваць.
ВИШЬ скароч. відіш: бач. Бач ён які разумнік. Бач што ён прыдумаў. Які ён, бач, мудры.
ВКАТЫВАТЬ што куды, ўкачываць, ўкачывацца, ўкаціць, ўкотны, ўкотам.
ВКЛАДЫВАТЬ што куды, у што, агульн. слав.; ўкладаць, ўкладчык-ца.
ВКЛАД м. сама рэч ўкладаная куды у што: ўклад, наданьне, надаваць, надавец. Гэта наданьне яшчэ крыўскімі князямі нададзена манастыру.
ВКЛЮЧАТЬ што у што; ўлучаць, ўлучна. З панядзелка да серады ўлучна. Трэба ўлучыць і працэнты ў ісцінку.
ВКРАДЫВАТЬСЯ, увайсці скрытна, крадаком: