ВИЛОК м. зьвіўшыяся ў клубок лісьця расьцін; качан, качаністы. Качарэжка, пянёк пад капустным качаном. Зьвіўшыяся клубам вялокны у дрэве — сьвіль.
ВИНА ж. агульн. слав, правіннасьць, праступак, прагрэшнасьць: віна, вінны, вінаваты,
ВИНИТЬ, вінаваціць, абвінавачваць, вініць. Вінуй сабе ў сваім няшчасьці.
ВИНОВНИК м. вінаватчык, вінаваец,
ВИНОВНОСТЬ, вінаватасьць, віннасьць.
ВИНО ср. агульн. арыйскае; напітак з ягад вінаграду: віно. Вінніца, дзе робяць, перахоўвуюць ці прадаюць віно.
ВИНОГРАД м. расьціна і плод Vitis vinifera; вінная лаза, вінагрозьдзя. Вінагрозьдзя купіў хвораму.
ВИННАЯ ЯГОДА ж. плод смакаўніцы: смочвы, фігі.
ВИНОКУР м. майстар які гоніць з брагі гарэлку: гарэльнік.
ВИНОКУРНЯ ж. фабрыка гарэлкі: гарэльня.
ВИНОДѢЛІЕ ср. выраб віна з вінаграду: вінарства, вінарня, вінарнік.
ВИНОЧЕРПІЙ м., урад пры знатнай асобе: чашнік.
ВИНТ м. цьвек нарэзаны шрубом: шруб, шрубісты, шрубаваць, нашрубоўка.
ВИНТОРѢЗКА ж. рубаўніца, шрубарня.
ВИНТОВКА ж. стрэльба з нарэзнай рурай: карабін.
ВИНЬЕТКА ж. франц. рысунак, застаўка у кнізе: завіток, завітушка.
ВИСЛОУХІЙ м. клапавухі, аблавухі, выславyxi.
ВИСОКОСНЫЙ ГОД, пераступны.
ВИСОК м. бакавая часьць галавы, паміж вухом і лбом: скорня.