Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/748

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ФИЖМА нямец. пругкія раговыя пласткі, ужываныя да жаночай вопраткі.

ФИЗИКА грэцк. навука аб прыродзе, аб законах і праявах яе (зазвычай разумеюць прыроду нежывую); фізыка.

ФИЗІОНОМІЯ ж. аблічча, воблік, твар.

ФИЗІОЛОГІЯ грэцк. навука аб жыцьці жывых цел у здаровым іх стане; фізыолёгія.

ФИКТИВНЫЙ, амарочлівы, марочны.

ФИКЦІЯ ж. марока.

ФИЛАНТРОПІЯ грэцк. любалюдзтва.

ФИЛЕ франц. паляндзьвіца.

ФИЛИГРАН франц. скань.

ФИЛИН м. вялікая вушатая сава; пугач.

ФИЛОЛОГІЯ грэцк. моваведаньне.

ФИЛОСОФІЯ грэцк. навука аб дасягненьнях чалавечай мудрасьці; любамудрасьць, філёзофія.

ФИЛЬТР м. фр. цэдыль, цэдзік.

ФИНАЛ м. італьян. канец.

ФИНАНСЫ м. мн. скарб, скарбовы.

ФИНИК м. плод. дактыль.

ФИНИФТЬ, паліва па мэталю; шмальса.

ФИНТИТЬ, хітрыць, круціць.

ФИРМА, імя тарговага дому.

ФИСКАЛ лацінск. мытнік.

ФИСТАШКА арэхі, пістація.

ФИСТУЛА лацінск. лекарск. сьвішч.

ФИТИЛЬ грэцк. кнот.

ФІЯЛКА кветка, пралеска.

ФЛАГ м. нямецк. павет. У царкоўных старых хваласьпевах я сутрачаў слова „павет“ у значэньні флагу, або знаку, пад які сабіраліся на вайну людзі данай аколіцы. Ад „павет“ знак акалічны, пазьней гэтае слова прынялося як адміністратыўнае дзяленьне. У в. Пагост Стары, Дзіс. пав. калі першы раз было загадана справіць селяням флагі і вы-