Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/749

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вешываць іх у табэльныя дні, то сяляне называлі іх „повецямі“.

ФЛАКОН франц. бутэлячка да пахмяцяў.

ФЛАНГ франц. ням. крыло.

ФЛЕГМА грэцк. кархавіна, кархацьцё.

ФЛЕЦ м. ням. пласт, слой.

ФЛИГЕЛЬ нямецк. крыло будоўлі; крыло.

ФЛОРА лац. расьціннасьць данай мясцовасьці расьціннасьць.

ФЛОТ м. франц. сабраньне вялікага ліку вадаплаваў.

ФЛЮГЕР м. нямецк. ветраўнік.

ФЛЮС нямецк. празябная хвароба: пухліна дзёслаў з больлю зубоў; сьмярза.

ФЛЯГА нямец. пляшка, пляха.

ФОКУС м. пункт на восі гарбатых і ўкляслых шкел і ўгіблых люстраў, у які зыходзяцца праменьні сьвятла; яскір.

ФОКУС, незразумелая чыннасьць, абапертая на спрыце і умецтве; штука, штукар, штукарства.

ФОЛІАНТ м. лацінск. кніга.

ФОЛЬВАРК м. нямецк. засьценак.

ФОЛЬГА лацінск. мядзяны ці іншы мэталічны аркуш, таўшчынёй як папера; блісма.

ФОНАРЬ грэцк. ліхтарня, ліхтарка; сьвячаўніца, сьвечаўка.

ФОНД франц. гатоўка.

ФОНЕТИЧЕСКІЙ, сызгалосы.

ФОНТАН франц. вадаліў.

ФОН, пашанотная частка перад прозьвішчам нямецкіх дваранаў. Гэта частка у славянаў вымаўляецца пан, у босьнійцаў бан, у голядцаў ван, у гішпанцаў дон, здаецца у праарыйскую эпоху частка гэта выражала прыблізна тое-ж што нашае сам.

ФОН нямецк. франц. аснаўная барва, па якой накіданы узор; асноведзь. Па белай асноведзі чырвоныя кветкі (Бешанковічы).