ВЕРХ м. агульн. слав. процілеглае нізу, часьць абернутая к небу, вышэйшая па раўні: верх. Верх галавы, гары, дому.
ВЕРХ м. павалока, пакрыцьце: Барма (шуба) з суконным верхам.
ВЕРХОВАЯ ѢЗДА, конная язда. Прыехаў конна. Нейкі коннік праехаў полям.
ВЕРХОВНОСТЬ, зьверхнасьць, зьверхнік, старшы чынам (начальнік). Назьверхні, які ляжыць на версе, процілеглы падысподняму.
ВЕРШАТЬ справу, даканчаць, пастанаўляць: вяршыць, верхаводзіць, даканаць. Завяршылі хаmy, стог. Давяршай пачатае. Завяршылі справу. Доля даканалася. Ен там у іх верхаводзіць усім, сам ўсе спрявы вяршае.
ВЕРХОВЬЕ ср. верхвіна, вершадзь, вярхоўка, верхавіца, вяршня. Хамёлка, самая верхавіна дрэва (маковка).
ВЕРХОГЛЯД м. салапяка, салапяй.
ВЕРША ж. рыбалоўская прылада: хаботня, буч, жак. Хаботняй называецца прылада з доўгіх вярбовых пруткоў клінам ўдоўж, без перагародак ў сярэдзіне. Буч, больш круглы за хаботню і мае ў сярэдзіне адну, або дзьве лейкаватыя з праходам перагародкі. Жак робіцца з сеткі на абручах, канструкціяй напамінае буч.
ВЕСЕЛІЕ ср. агульн. слав. вяселасьць, весяліць, весяліцца, весялець. Вясёлка — рожнабарвістая сьвятлавая дуга на небе.
ВЕСЛО ср. (зам. вязло) агульн. слав. лапата да грэбкі па вадзе: вясло, веславы, веславаць. Веслаўка, човен на пару, дзьве пары вёслаў.
ВЕСНА ж. агульн. слав. вясна, веснавы, веснаваць. Вясьняк, цёплы, палуднёвы, вецяр. Вясьнянка, веснавая абрадовая песьня. Веснавіца, ярка, ярая пшаніца, жыта. Весень старакрыўская назова чацьвёртага месяца ў гаду.
ВЕСНУШКИ ж. дробныя прышчыкі на абліччы: