ластаўчына, рабацьцё. Строткі, стратаватая, страцізна.
ВЕСЬ, ВСЯ, ВСЕ мн. ВСѢ заімак: ўвесь, уся, усё мн. усе; ўсеьнкі, усёханька.
ВЕСЬМА, вельмі. Вельмі добра. Вельмі многа. Вельмадобры чалавек.
ВЕТЛА ж. расьц. лаза. Гбалі мы дугу вязовую, сагнём і лазовую.
ВЕТХІЙ, стары, старадаўны, пракаветны, друзлы, стараветны. Стары закон. Стары чалавек. Друзлы старац, будынак; Друзлае адзеньне. Пракаветная праўда. Стараветная кніга. Стараветнік, антыквар.
ВЕТОШКА, старынка, старызна, дзярмо, дзярмядзіна, рызінка, ганучка, ганчарка, лахміна, лахмак, сьцірка.
ВЕТОШЬ, друхло, друхлядзь, хломазд.
ВЕТХОЗАВѢТНЫЙ, старазаконны. Старазаконныя кнігі.
ВЕТОШНИК м. таргоўшчык старымі лахманамі: рызнік.
ВЕТШАТЬ аб чалавеку — старэць; аб рэчах — знашывацца.
ВЕТЧИНА ж. высалены і прадымлёны сьвінны кумпяк: дымляніна, кумпячына, вангліна.
ВЕХОТЬ ж. агульн. слав. пук саломы да мыцьця начыньня, на высьцілку ў боце: вехаць, вехцяваць.
ВЕЧЕРНІЙ, вячорны. Вячорны змрок. Вячорны адпачынак.
ВЕЧЕРИНКА, вечарынка, вечарніца, ігрышча.
ВЕЧЕРНЯ, вячэрня, у каталікоў — нешпар.
ВЕЩЬ ж. асобная адзінка, кождая нежывая адзінка: рэч. Злажы свае рэчы. Ўсякай рэчы дай сваё мейсца. І стол і іголка рэчы.
ВЕЩЕСТВО ср. адарванае паняцьце ўсяго сьветавога і прыроднага: матэрыя. Чалавек зложан з матэрыі і істасьці, з цела і душы. Сьвет уяў-