Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

крыва вераценца. Лоб кручком, нос сучком, бруха лубком, хвост верцяном. Верацяно, Взрацейніца, названьне адмены вужак.

ВЕРЕТЕНО, ў машынах і прыладах: вось, цэўка, па якой што небудзь авяртаецца,

ВЕРЕТИЩЕ ср. грубая каструбістая тканіна, з якой шыюць мяшкі: зрэбьбя, пакульля. Ходзіць у зрэбьбі, ў пакульлі. Зрэбная, пакуьная кашуля.

ВЕРЗИЛА, рослы сільны няскладны чалавек: галабень, драба, даўгай, даўгайла.

ВЕРИГИ мн. жалезныя аковы ношаныя збаўляючыміся на голым целе; ратугі. Пастом і ратугамі каванымі цела марыў.

ВЕРСИФИКАЦІЯ лац. пісаньне вершаў, вершаваны склад; вершаваньне, вершафікація.

ВЕРСТАТЬ, раўняць, зраўніваць, дзяліць: шыхтаваць: у друкарнях раздзяляць набор: ламаць.

ВЕРСТАК м. стол, лава асобнага устройства да ручнога рукомесла: поставень, постаў, паставец. Сталярны, млынарскі, слёсарскі постаў паставень.

ВЕРТЕЛ м. жалезны прут да пячэнья мяса; ражон, вожаг.

ВЕРТЕП м. пячэра, падземны прытулак, недаступны яр: ямяга, пячэра, ламарня. Гэта ямяга разбойніцкая, а ня крама. Па пнеўях, карэньнях ды ямягах ўсю ноч вазіў. У ламарні жывуць, як злыдні.

ВЕРТИКАЛ м. лац. дуга круга, простападнага да горызонту: простапад.

ВЕРТОГРАД м. црк. вінаграднік, сад.

ВЕРТѢТЬ што, прывадзіць у кругаваротны рух: вярцець, вярчоны, вярцемы, вярцежны, вярценяць; круціць. Завертка, прыбор чым закручваюць шрубы. Вёрткі, вяртлявы, вывёртлівы, спрытны.

ВЕРТУГ, канец восі ўстаўлены у гняздо: пятнік.

ВЕРТУШКА ж. пяровертка на восі да запіраньня: круцелка.