ВЕНТИЛЯТОР м. лац. рожнай формы прыбор да ачысткі, асьвяжэнья паветра: душнік.
ВЕПР м. агульн. слав.., вепр, вяпрук; сьвінны самец: кабан, кнур, кнораз.
ВЕРБЛЮД м., ючная (трочная) скацежына: вярбюд, драмадэр,
ВЕРБОБАТЬ каго. ням. намаўляць, набіраць самахотнікаў у войска: набіраць, каптаваць.
ВЕРГАТЬ, ВЕРГНУТЬ што каго, кідаць, зваліваць: рынаць. Урынулі мяне ў бяду. Сызрынулі камень з гары. Рынуўся бегчы бараніць,
ВЕРЕВКА ж. агульн. славянская назова зьвітай у некалькі стволак тоўстай ніткі (ад аборыны ў гусінае пяро да гужа), кождая стволка каторай скручаецца сьпярша асобна з павясма на крук: вяроўка. Рожнавіднасьці па таўшчыне: шнурок, вярчопка, абора, пастромак, лейчына, вяруга, вяроўку, снасьць,
ВЕРЕД м. стрыжнявы нарыў: скула, верад. Падвярэдзіцца, падарвацца. Прывярэдлівы, капрысны, вычварны.
ВЕРЕЗЖАТЬ, выдаваць бразгучы рэзкі і прадоўжны голас: верашчэць, зьвіржджэць, сквірчэць, сквіліць. Цэлы дзень Верашчыць са злосьці. Скваркі на скварадзе сьвіршчаць, сквіраць, верашчаць. Верашчака, названьне стравы злюбленай беларусамі: на сквараду кладуць пакрояныя скваркі, каўбасу, шынку, сквараць і гарачай, сквірчачай падаюць на стол; ужываецца як макалка да бліноў. Верасклівец, крыкун. Разверашчацца, разкрычацца.
ВЕРЕНИЦА ж. разпалажэньне чаго чародам, ў адзін парадак, кішкой: плойма. Пералётныя птахі лятуць плоймамі або ключом.
ВЕРЕСК м. расьц. Erica Galtana vulgaria, верас. Верасень, названьне дзявятага месяца ў годзе.
ВЕРЕТЕНО ср. агульн. слав. верацяно, дрэўляная тачоная палачка да прадзіва. Знай баба сваё крывое верацяно.. На шыльца, на мыльца, на