СѢЯТЬ, сеяць, сяўба, сейбіт, сявец, пасеў; пахаць, пашніца, тое што засеяна. Я ваша і ты ваша, а хто нам хлеба напаша. Жыта і пшаніцу, ўсякую пашніцу.
СЮДА, сюды, сюдой. Ані сюды, ані туды мае мілыя дуды. Сюды хадзі! Сюдой ня пройдзеш!
СЮЖЕТ франц. змест твору, завязка.
СЮРПРИЗ франц. неспадзеванка.
СЯБЕР м. (татар. „шабер“, сусед), сябра, сябраваць, сяброўства. Гэтае слова недарэчна ўжываецца ў нас апошнімі часамі ў значэньні рас. „член“, яно даўно прынялося ў нас у знач. рас. „пайщик“, „артельщик“.
СЯКНУТЬ, кануць; счаваць, счануць.
T.
ТАБАК м. расьціна Nicotiana tabacum; тытун, аб цертым тытуну да нюханьня кажуць табака.
ТАБАНИТЬ, прыставаць да берагу; грабсьці назад; тарнаваць. Гануля тарнуй; выкрык плытнікаў на Нёмане, азначаючы каманду — прыбіваць плыт да берагу, паварачываць карном да берагу.
ТАБЕЛЬ м. франц. табліца.
ТАБУРЕТ м. франц. стоўчык, ставец.
ТАВОЛГА куст Spirea; бружэліна, бружэльнік.
ТАГАН, круглы зялезны абруч на ножках, пад якім разпаляюць агонь, стаўляючы на яго варыва; трыножак.
ТАЗАТЬ каго, тузгаць.
ТАЗ м. мядзянае начыньне мыцца, гатаваць канфітуры, праць дробныя рэчы; лаганка, лажка.
ТАЗ м. у целе чалавека і жывёлаў, часьць ад чэраслаў да канца кодабу; лага.
ТАЗОБЕДРІЕ, клубы.