Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/710

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сяўрыць, сушыць на сьцюдзёным ветры; сяўрук міт. дзед Мароз.

СѢВЕРНОЕ СІЯНІЕ, пазорыца, пазарніца. Пазарніца палыняе (Вяліж.).

СѢДОЙ, сівы, сівець, сівізна, сіваваты, сівасьць; сівец, расьціна сівога колеру.

СѢМЯ, матэрыя, якая тоўпіць у сабе зародак жывёлны або расьцінны; насеньня, насенны, насеннікніца. Семя, назова ільняннага насеньня.

СѢМЕНИТЬ, абсяваць, насеніць.

СѢМЕННОЙ, семенны, семіны. Вось тут табе усё — і семіны і еміны. Гэта хай будзе на еміны, а тое на семіны.

СѢМО црк. сюды, тут.

СѢНИТЬ, зацяняць, засьціць.

СѢНЬ, цень, заценак ад чаго колечы; засьцень, засьціць. Пад засьцю дрэў. Азасьціцца крыжом сьвятым.

СѢНЬ, шатро, шалаш; павець, паветка; сені, сенцы.

СѢНО ср. аг. слав. сена, сянцо; сенажаць, пожня, дзе косяць (жнуць) сена; сенакос. Балотнае сена — вішар.

СѢНОВАЛ, пуня; пуня ў лесе — падорня.

СѢРА ж. серка, сярчаны, серчык, сяркаваць.

СѢРЫЙ, аб барве, масьці, колеру; шэры, шэрасьцьраваты, шэрка, шарак.

СѢТОВАТЬ на што, на каго; марокаваць, божкаць. Пабожкалі ены, да нема чаго рабіць. (Сержп. стр. 47).

СѢТЬ, сець, сетка, сеткаваты.

СѢТЧАТКА, сетніца, сетавіца.

СѢТЧАТОКРЫЛЫЯ, аб жамяры; сетнаскрылыя.

СѢЧЬ што, каго, сячы, секці, сякучы, сячэньне, сеча, сякера, сякач, секіль.

СѢЯЛКА, севальня, сейніца або сяйніца.