Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Т/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С Т (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
У

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




T.

ТАБАК м. расьціна Nicotiana tabacum; тытун, аб цертым тытуну да нюханьня кажуць табака.

ТАБАНИТЬ, прыставаць да берагу; грабсьці назад; тарнаваць. Гануля тарнуй; выкрык плытнікаў на Нёмане, азначаючы каманду — прыбіваць плыт да берагу, паварачываць карном да берагу.

ТАБЕЛЬ м. франц. табліца.

ТАБУРЕТ м. франц. стоўчык, ставец.

ТАВОЛГА куст Spirea; бружэліна, бружэльнік.

ТАГАН, круглы зялезны абруч на ножках, пад якім разпаляюць агонь, стаўляючы на яго варыва; трыножак.

ТАЗАТЬ каго, тузгаць.

ТАЗ м. мядзянае начыньне мыцца, гатаваць канфітуры, праць дробныя рэчы; лаганка, лажка.

ТАЗ м. у целе чалавека і жывёлаў, часьць ад чэраслаў да канца кодабу; лага.

ТАЗОБЕДРІЕ, клубы.

ТАЙНА, тайна, тайніца, таіцьцца; тайка, прыяцелька паверніца тайн.

ТАИНСТВО, таемства.

ТАЙНИК м. скрытка, схоўка, хоўтка.

ТАИНСТВЕННЫЙ, таемны, таемнасьць.

ТАЙКОМ, крадком, украдкам.

ТАЙНОБРАЧНЫЯ расьціны, скрытасемныя.

ТАКСА ж. франц. разцэнка.

ТАКТ м. лац. мерны рух у гуках у музыцы; у паступках: навытар, уменьне сказаць або зрабіць што дарэчы, чуцьцё, якое заховуе стройнасьць, прыстойнасьць, згоднасьць; такт, тактоўны.

ТАКТИКА ж. грэцк. вайсковае умецтва кіраваць вайсковымі сіламі; тактыка.

ТАК прысл. так, такжа, такі, такі, такоўскі, таковы, такаць, таканьне. Я і так, я і гэтак, а ён — вун як! Так і трэба. Так добра, а гэтак блага. Я такжа там быў. Такі ён усё сваё вярзе. Які бацька, такі сын. За Саса было хлеба і мяса, а як стаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі. Таковы справы.

ТАЛАНТ, вага і манэта ў старадаўных грэкаў і рымлян; прыродны дар чалавека, здольнасьць да чаго; талент, талентны; талентаваць, займацца працай па прызваньню.

ТАЛАН, шчасьце, удача, доля; лёс.

ТАЛЬНИК м. куставая верба; вербалоз.

ТАЛИСМАН м. араб. рэч у якой паводле забабону маецца таемная сіла; кудмень, кудменьчык.

ТАЛІЯ ж. франц. у чалавека паясьніца, паясьнічны перагіб; стан. Аб картах: калода. Калода карт.

ТАЛЬ, адліга.

ТАЛЬКА ж. маток нітак вядомай меры; талька. Добрая праха напрадае ў дзень 2-3 талькі нітак.

ТАЛОН, цэтлік.

ТАМБУР м. франц. прыбудоўка да другіх выходных дзьвярэй, для цяпла; прысенак.

ТАМГА, таўро, кляйно.

ТАМОЖНЯ, пагранічная камора, дзе зьбіраюць падатак за таўро; мытня, мытніца, мытная камоpa.

ТАМ прысл. там, тамака, тамачка, тамтэйшы, тамты. Тут нашае, а там вашае. Я тамака ня быў. Тамачка ўсяго было. Тамтэйшы чалавек хітрэй нашага, тутэйшага. Тамты хлапец, быў пры гэтым.

ТАНИН м. хіміч. гарбарная матэрыя; гарблік, таніна.

ТАНЕЦ м. тан, танец, танок, танцоррка, танцаваць. Зьвіўшы вянок, пайшла ў танок (Р. 8—9 с. 119). Танцуй, гарцуй пане, пакуль грошы стане (Бурачок).

ТАРА ж. усякая апакоўка тавару, скрынка, бочка, мех, агортка; вага апакоўкі тавару; тара.

ТАРАБАРИТЬ, тараторыць.

ТАРАКАН, хрушчаватая жамярыца, плодзіцца ў хатах; мяккі, з малымі наскрыльнікамі, чырвоны: прусак і чорны жук, сьмярдзючы; таракан.

ТАРАНТАС Сіб. павозка на доўгіх зыбучых планках; зыбаўка, гойдаўка.

ТАРАНТУЛ м. ядавіты земляны павук; мізгір.

ТАРАЩИТЬ вочы, талупіць, лабушыць. Выталупіў, вылабушыў вочы.

ТАРЕЛКА ж. талерка, талерачка, талерчык, талерца; талерніца, рас. „поднос“.

ТАРИФ м. разпадзел тавараў на пісьме з разцэнкай ападаткаваньня іх; тарыфа.

ТАРТАР црк. пекла, прадонная.

ТАРТИНКА ж. франц. ськібка хлеба з маслам, а часам з маслам і мясам, ці сырам; лусьцік, лусток.

ТАРЧ стар. малы круглы шчыт, у сярэдзіну якога прасувалася рука; тарча.

ТАСКАТЬ што, цягацьгацца, цяганіна; цягло, упражка валоў; служба адным чалавекам і парай валоў; цяглая служба, падатковая павіннасьць зьбіраная даўней у нас з упражкі валоў, або з валокі зямлі.

ТАТАУР м. шырокі шыты золатам паяс; татур.

ТАТУИРОВАТЬ, татуаваць.

ТАТЬ м. злодзей.

ТАУРИТЬСЯ, глядзець з падлобьбя; татурыцца.

ТАФТА, тканіна, кітайка.

ТАФЬЯ ж. ярмолка.

ТАЧАТЬ што, шыць шавецкім спосабам на абедзьве стараны; штрабнаваць.

ТАЧКА ж. ручныя калёсцы на двох колах, вазіць зямлю, турляжка, тачка.

ТАШКА ж. ням. вялікая скураная торба; торба.

ТАЩИТЬ, цягнуць, валачы.

ТАЯТЬ, таяцьяньне, талы, таль.

ТВАРЬ, стварэньне.

ТВЕРДЫЙ, цьвёрды, цьвярдзець, цьвёрдшы цьвёрдасьць, цьвядзізнадаватасьць.

ТВЕРДИТЬ што, цьвярдзіць.

ТВЕРДЬ, усякая цьвёрдая, моцная аснова цьвердзь.

ТВЕРДЫНЯ ж. крэпасьць, умацаванае мейсца; цьвярдніца, грод.

ТВОРИТЬ што, тварыцьрыцца, тварэньне, стварэньне, стварэц, стварыцель.

ТВОРЧЕСТВО, творчасьць, творчы.

ТВОРОГ м. густыя часьці малака; твораг, тварожнынік.

ТЕБѢ заімак, табе. Што табе даць. Гэта-ж табе лепш. Не вазьму сабе, а аддам табе.

ТЕЗКА, аднаіменнік, цеска.

ТЕЗОИМЕНИТСТВО, імяніны.

ТЕЗИС м. грэцк. нявуковы вывад, мысьль праводжаная ў творы: тэзіс, аснова.

ТЕКСТ м. лац. тэкст.

ТЕКСТИЛЬ, валакно.

ТЕКСТИЛЬЩИК м. валаконшчык.

ТЕКУЩІЙ, бягучы, паточны. Бягучага году. Паточнага часу.

ТЕЛЕ(Ѣ)ГА ж. простая сялянская павозка; калёсы, панарад; панараднік, па расійску „ломовой извозчик“.

ТЕЛЕГРАФ м. грэцк. тэлеграф.

ТЕЛЕСКОП м. тэлескоп.

ТЕЛЕЦ м. цялух, цялёнак, цялушка, цялё.

ТЕЛѢГА гл. панарад.

ТЕМА грэцк. тэма.

ТЕМНОТА ж. цемра, цямрычнынік.

ТЕМНЫЙ, цёмны, цямнець, цямніца, цямнічнікніца; цьмяны, цемнаваты

ТЕМПЕРАМЕНТ м. лац. удача. Галоўных удач у людзей бывае чатыры: сангвінічная, холерычная флегматычная і мэлянхолічная або па народай нашай тэрміналёгіі: крэўкая, запальчівая, лентая, хаморлівая.

ТЕМПЕРАТУРА, ступень цяпла, мера гарачыні і сьцюдзёнасьці па градусьніку; тэмпэратура.

ТЕМП м. лац. мера часу ў дробных часьцінках, мера; тэмп.

ТЕМЯ, верх галавы; цемя, цеміць, цяміць, цямешыць, убіваць што ў памяць, ў розум.

ТЕНДЕНЦІЯ ж. франц. кірунак, імкменьне, поцяг да чаго; нахіл.

ТЕНЕТА ж. цянёты.

ТЕОДОЛИТ муж. землямерн., вугламер.

ТЕОЛОГІЯ, навука аб Богу; багаслоўе.

ТЕОРІЯ ж. грэцк. тэорыя, тэорэтычны, тэорэтык.

ТЕПЕРЬ прысл. цяпер, цяперака, цяперашні.

ТЕПЛО ср. цяпло, цяплыня, цяплець, цёплы, цеплаваты; цяпліца — лазня, а такжа оранжэрыя, цеплавы, цеплік; цепліць — нагрэваць, апаляць; цепліцца, сьвеціцца, паліцца; цяплянка, печ.

ТЕРАПІЯ ж. грэцк. лекарскае умецтва; тэрапія.

ТЕРАСА ж. франц. земляны насып з тачком на версе; шырокі прысёнак, асабліва мураваны; тэраca.

TEPEM (Thurm) баярскі дом на подрубе; хорам.

ТЕРЕТЬ што, цёрстаць, церці, церціся; трэ, трэцца, цёрніца, цёрка, цярло; шоргаць.

ТРЕНІЕ, цёрстаньне, цёрце, шорганьне.

ТЕРЗАТЬ што, рваць на часьці, разьдзіраць; турзаць, турзацца, турза, турзаніна, турзач; дзерці.

ТЕРРИТОРІЯ ж. лац. увесь абшар зямлі, дзяржавы, краю, правінціі; абшар.

ТЕРМИН м. умоўны назоў чаго; назоў.

ТЕРМИНОЛОГІЯ, назоўніцтва.

ТЕРМОМЕТР м. грэцк. цяпламер, тэрмомэтр.

ТЕРНІЕ ср. церні, цярністы; пышы, калючкі.

ТЕРНОВНИК, шыпшыннік, жасьцер.

ТЕРРОРИЗМ лацін. запужываньне сьмертнай карай, забойства; забойства.

ТЕРПЕЖ м. судзерж. Судзержу ня стала.

ТЕРПЕТЬ, цярпець, цярпеньне, цярплівасьць.

ТЕРПИМОСТЬ, зносьць, зносны, зносьлівы.

ТЕРПКІИ, корсткі. Зялёнае яблыка корсткае на смак. Бацькі корсткае елі, а на дзяцей аскома.

ТЕРЯТЬ што, траціць, траціцца, страта; губляць, губляцца, згуба.

ТЕСАТЬ, абсякаць дрэва сякерай; часаць, цясьліць, цесьля, цесьляр, цёс; цясло, асобнай формы сякера, у якой лязо пастаўлена ня ўздоўж, а ўпоперак секярышча; цюпаць, цюкаць.

ТЕСЕМКА, тасемка, тасьма.

ТЕСТЬ, бацька жонкі; цесьць, цесьцейка, цясьцёк, цесьцеў; матка жонкі: цешча.

ТЕСЕМЧАТЫЙ, тасемчасты.

ТЕТЕРЕВ птах, Tetrao tetrix; цецярук, цяцера, цяцерка; цяцерыцца, надымацца, тапоршчыцца.

ТЕТИВА ж. струна што сцягае канцы лука; струна; цяціва, сутужына.

ТЕТКА ж. сястра бацькі або маці; цётка, цётухна, цётанька; дзядзіна.

ТЕТРАДЬ ж. сшыток.

ТЕХНИКА ж. грэцк. тэхніка.

ТЕЧЬ, цячы, цячэньне, цеча, цякоміна, цякучы; ток, точыцца, точыва.

ТИГЕЛЬ м. ням. гаршчок да разтопкі мэталяў; тыгель, тыглік.

ТИГР м. люты зьвер; тыгр.

ТИПУН, птушыная хвароба; храшчаваты нарост на канцы языка; пыпаць.

ТЛѢТЬ, прэць, згараць бяз полымя, гніць; тлецьлецца, тленьне, тлеецца.

ТОВАР, тавар, таварны.

ТОВАРИЩ м. таварышшка, таварыства.

ТОГДА прысл. тады. Калі ў ловы ехаць, тады сабак карміць. Тады тое было, а цяпер іншае. Тады прыхадзі, калі грошы будуць. Калі сумленьне спакойнае, тады чалавек шчасьлівы.

ТОГДАШНІЙ, тадышні, тагочасны.

ТОЖДЕСТВЕННЫЙ, тожсамны, тожсамасьць

ТОЖЕ, такжа. Я такжа хачу жыць.

ТОКМАРЬ, ручная прылада молатам, да ўбіваньня зямлі; кука.

ТОКМО прысл. толькі. Толькі не буянь.

ТОКОВАТЬ аб птахах; зьбірацца на абранае мейсца такаваньня, сьпеву; такаваць.

ТОЛИКІЙ, толезны. Толезнага множства народу я ня бачыў.

ТОЛКАТЬ што, каго; штоўхаць, тоўхаць, тоўхацца, тоўханьне, таўхатня.

ТОЛЧЕК, таўхеньхня, таухнём; штурхшок.

ТОЛКНУТЬСЯ, тоўхнуцца; талохнуцца, штурхнуцца. Талохнуліся чаркамі, або — лбамі. Сталохнуліся два гаршчкі, камяні.

ТОЛКАЧ м. таўкачкачык.

ТОЛЧЕЯ ж. турхатня, таўхатня, штурхатня; суталка, сталока.

ТОЛКОВАТЬ што, тлумачыць; аб чым: гутарыць.

ТОЛКОВАНІЕ, тлумачаньне.

ТОЛКОВЫЙ чалавек, разьбітны.

ТОЛОЧЬ што, таўчычыся, тоўчыва, таўчонік; талочыцьчыцца, талочаньне, талака, талакно, талока.

ТИП грэцк. постаць; тып, тыповы, тыпічны.

ТИПОГРАФІЯ, друкарняскі, друкаваць.

ТИРАДА франц. доўгі сказ; мейсца, ўзятае цалком з якога твору; тырада.

ТИРАЖ м. франц. розыгрыш.

ТИРАН м. грэцк. злы мучыцель; тыранства.

ТИРЕ франц. знак пісарскі (—) крыска.

ТИР м. ням. ловішча; стрэляньне ў цэль: стральніца.

ТИРОВАТЬ човен, мазаць смалой; смаліць.

ТИСКИ, прылада рожнага назначэньня і формы да сьцісканьня; шчолмы, гначы, кляшчолка, шрубтак, сустугі, сьціскі. Шчолмы рымарскія, да зацісканьня ў іх шытай скуры; гначы, сутугі, сустугі, да сьцісканьня сыроў і іншых падобных патрэб, — сустугі ужываюцца такжа ў стругарстве (сталярстве), шрубтак, і сьціскі — прылады ўжываныя ў сьлесарстве і кавальстве.

ТИС м. дрэва, чырвомнае дрэва, ціс.

ТИТЛА црк. надлітарны знак, які выражае скарочаньне, скарот.

ТИТУЛ м. тытулвацьвацца.

ТИФОН м. грэцк. кругаваротны вецер, які ўздымае пыл, зямлю, ваду стаўбом; віхор, ён абяртаецца ў склоку (смерчь) і бурыць усё на сваім шляху.

ТИФТИК м. нямецк. шавецкі цьвячок без галоўкі; штыфт.

ТИХІЙ, ціхіханькі, ціхусенькі, ціхасьць, ціхнуць, цішэць, цішком, ціхамоўкам, ціш, сьціш, цішыня.

ТІАРА ж. папежская трохпаверхая мітра; тыяра.

ТКАНЬ, тканіна, ткаць, тчэ, ткаха; ткач, ткацкі.

ТОЛПА, зборышча, таўхатня многіх людзей сабраных разам; таўпа, гурма, ціжба. Таўпа, ад „таўпіць“, зганяць, сьціскаць у кучу, згэтуль стоўпіць што, знача зьмесьціць. Гурма і гурба аднаслоўнае „таўпе“; гурмаваць, зьбіраць зганяць; гурмам, ватагай, таупой. Ціжба, слова ужыванае ў нашай старой пісьменнасьці, выводзіцца ад „сьціск“. Л. Родзевіч ў значэньні „тоўпа“ ужывае слова „табала“. „Фальш, калі яна часта паўтараецца, робіцца ў вачах людзкой табалы падобнаю да праўды“. („Бел. Звон“ № 19).

ТОЛСТЫЙ, таўсты, грубы.

ТОЛЩА ж. таўсьціня, тоўстасьць, таўставатасьць, тоўсьцік.

ТОЛЬ м. смалёная папера да крыцьця стрэх; смалавянка; толь.

ТОЛЬКО прысл. толькі, тольмі, тыкеля. Тыкеля падыйшоў да хаты. Тыкеля ты не бузуй мне. „Занясем ткале ему гэтаго дохлого сабаку“. (Сержп. 46). Едзь сабе, а толькі не марудзь. (Новагрудак. пав.).

ТМА црк. цьма, дзесяць тысяч.

ТОМАШИТЬСЯ, талошыцца.

ТОМИТЬ каго, таміцьцца, тамленьне, тамець томны.

ТОМИТЬ; таміць, марыць. Не мары многа, ды, дары скора. (Рогач. пав. д. 8-9 166). Марыць працай, работай, голадам.

ТОМПАК, мяшаніна медзі і цыны; тамбак.

ТОМ лац. часьць кнігі, часьць; том, томік.

ТОНКІЙ, ценкі, ценкасьць, цянізна, ценкаваты, цяніць, цянець.

ТОННА, вага або мера патоўплівасьці вадаплава: 61 пуд. ці 40 куб. футаў.

ТОНУТЬ, топнуць, патапаць, тонуць.

ТОНЧАТЬ, цяніць, рабіць больш ценкім.

ТОН м. франц. усякі гук у музыцы; голс.

ТОПАТЬ, тупаць, тупат.

ТОПИТЬ што, каго; прымушаць тонуць; тапіць, топіцца, топне, патапае, топкі, топленьнікніца.

ТОПИЧЕСКІЙ у лекараў, мяйсцовы.

ТОПОГРАФІЯ, апісаньне мясцовасьці; тапаграфія.

ТОПЛИВО, апал, апаляцьляньне.

ТОПОРЩИТЬ пальцы, тапырыць.

ТОПОР м. сякера, ад „сячы“ сякерка.

ТОПОРИЩЕ, сякерыца, сякерышча.

ТОПОТ, тупат.

ТОПТАТЬ што, таптацьтацца; тупаць; тупаніна.

ТОПУЧЫЙ, топкі, гразкі.

ТОПЬ, крокаць, багно. Ой над ракою на кракавіцы, шые Яначка нагавіцы. (Безсонов 31). Кракавіца, абшар, заняты гразкім балотам, крокацьцю.

ТОРГОВЛЯ ж. таргоўля, торг; торжышча.

ТОРЖЕСТВО, урочыстасьць, урочысты. Урочыстае сьвята. Урочыстая прысяга.

ТОРЖЕСТВОВАТЬ, сьвяткаваць сваю перавагу, чціць сьвяткаваньнем, абходам; над кім, быць пераможцам.

ТОРМАЗ м. гальмо, гальмаваць.

ТОРМОШИТЬ што, тармасіць.

ТОРОВАТЫЙ, маторны. Маторны дзяцюк, гаспадар. Энэй маторны быў дзяцюк. (Энэіда).

ТОРОПИТЬ што, каго, чым; туравіць, пасьпяшаць.

ТОРОПЛИЫЙ, тураўлівы, пасьпешлівы.

ТОРОС, ледавыя плывучыя горы, ледавы затор на рацэ; турун, туруны, турунты; турусьняк, затор, лёд на рэках і вазёрах зьбіты сторць.

ТОРОХНУТЬ па чым; трахнуць.

ТОРОХТѢТЬ, тырсчэць, гручэць, гурчэць.

ТОРОЧИТЬ што, абшываць краймом; лямаваць, лямоўка, аблямоўка.

ТОРОЩИТЬСЯ, непакоіцца, клапаціцца.

ТОРС м. франц. пагрудзьдзе.

ТОРТ м. фр. слаёнае салодкае цеста; торт.

ТОРФ м. алёс, альса; альсье, алёсістае балота.

ТОРЧАТЬ, тырчэцьчэньне, тырчок, тырхнуць, сторць, тырчмя, спотырч.

ТОРЦ м. торц, тарцаваць, стугаць дрэва ўпоперак слаёў.

ТОСКА, туга, тужыць; тоскнасьць, таскнаваць, тоскна; сум, сумаваць; журба, журыцца. Тужыла-бядзіла Васілёва маці.

Пашла яна каля рэчкі
Ташнуючы, бядуючы.
(Рам. 8—9 с. 173).


Дзяўчынка не журыся,
Вазьмі хлеба нажарыся.
Могіл. губ.

ТОСТ м. англ. кубак, чарка за чыё здароўе, ў чыю пашану; заздаровіца.

ТОТ заімак, той, тая, тое.

ТОЧИТЬ, істрыць, брусіць, брусаваць, брусар. Набрусуй нож, сякеру. Якіж з цябе брусар, калі сякеры не набрусуеш! (Лепельскі пав).

ТОЧИЛО, тачыла, брусак.

ТОЧИТЬ што, на такарні; тачыць, точаны, тачэньне, точка, токар.

ТОЧКА, пункт, комка, крапка,

ТОЧНО, пунктоўна, акуратна.

ТОЧНОСТЬ, пунктуальнасць, акуратнасьць, скрупулятнасьць, дакомнасьць.

ТОШНИТЬ каго, мліць, млосна; нудзіць; скліць, скліўкі; гадзіць, гадка.

ТОЩІЙ, тушчы, тушчэць.

ТРАВА аг. слав. трававіца, траўка, травяны, траванець; травень, месяц май.

ТРАВНИК, сабраньне траў; былінар, зельнік.

ТРАВЕРС, франц. папярэчны вал; шанец.

ТРАВИТЬ каго, чым; труціць, тручэньне.

ТРАВЛЯ, лавеньне зьвераў нацковуючы сабак, птушак ястрабамі; цковы.

ТРАГЕДІЯ ж. грэцк. трагедзія.

ТРАДИЦІЯ ж. лац. што вусна перашло ад аднаго пакаленьня да другога; показь; традыція.

ТРАКТАТ м. лац. дзяржаўная умова.

ТРАКТ лац. вялікая дарога; шлях.

ТРАНЖИРИТЬ што, траляваць.

ТРАНЗИТ м. лац. правоз.

ТРАНСПАРАНТ лац. пяросьветка.

ТРАНСПОРТ м. франц. дастаўка.

ТРАНСФЕРТ лац. перадача.

ТРАНСЦЕДЕНТАЛЬНАЯ філёзофія; дасьледчая.

ТРАНШЕЯ ж. франц. закоп.

ТРАПЕЗА ж. стол.

ТРАПЕЗНИЧАТЬ, есьці за сталом, сталавацца.

ТРАПЕЦІЯ геометр. чатыракутнік з нятокнымі старонамі, з якіх дзьве абапольныя.

ТРАП м. лесьвіца на вадаплаве; лесьвіца.

ТРАТИРОВАТЬ грошы, купецк., перавадзіць.

ТРАТИТЬ што, выдаваць, выдаткаваць, выдаткавацца, выдатак.

ТРАУР м. нямецк. жалоба, жалобны; карва, карыць; карнік — разпарадчык хаўтурным паходам, магільшчык; карван, жалобны паход; карынка — жалобны убор галавы у жанок.

Прыбяры галованьку
У белу намётаньку
Чорную карыначку;
Пахавай у скрыначку,
(Вяс. п. Пружанск. п.).

ТРАФАРЕТ м. італьянск. прарэзаная папера, паводле вырезаных узораў, якой размалёвываюць маляры сьцены пакояў; трафарэтка.

ТРАФЛЯТЬ што, нямецк. трапляцьляцца

ТРАЭКТОРІЯ арт. лінія.

ТРЕБИТИ стар. што, ачышчаць.

ТРЕБУХА ж. вантробы. Трыбух, па нашаму — гэта „жалудак“.

ТРЕБОВАТЬ, вымагаць, вымаганьне, вымогі

ТРЕБОВАТЕЛЬНЫЙ, вымогчывы.

ТРЕБОВАТЕЛЬ, вымагачгачка.

ТРЕБА црк. ахвяра, ахвяраваньне.

ТРЕБѢ прысл. трэба.

ТРЕБНИК м. црк. ахвярнік, кніга, па якой адпраўляюцца царкоўныя абрады.

ТРЕБИЩЕ ср. ахвярнік, мейсца, на якім складаюцца ахвяры.

ТРЕВОЖИТЬ каго, трывожыцьжыцца, трывожлівы; струшняшыцца, струшлівы.

ТРЕВОЛНЕНІЕ, паруха, навальніца.

ТРЕЗВЫЙ, цьвярозы, цьвярозасьць, цьвярозіць.

ТРЕЗВОНИТЬ, пустазьвягаць.

ТРЕКА, дрэўляны вялікі молат да разьбіваньня камоў зямлі; кука.

ТРЕЛЬ ж. музыч. пераліў, дрыжаньне, хуткая зьмена двох гукаў; пошчак. Пошчак салаўіны.

ТРЕНГОВАТЬ вяроўку, павіваць паміж зьвітых стволак; дратаваць, дратоўка, дратаваны.

ТРЕНЗЕЛЬ м. ням. цуглі уздечкі, абапол храпы, якіх конь няможа закусіць; скелзы.

ТРЕНОЖНИК м. зялезная падстаўка, пад якой разкладаюць агонь; трыножак, трыган.

ТРЕНКАТЬ чым па чым; брынкаць.

ТРЕПЕТАТЬ, дрыжэць, трасьціся; трымцець, трымцецца; тропат, тропатлівы, трапатун, тропацца, тропаткі.

ТРЕПАТЬ, калашмаціць.

ТРЕСКАТЬСЯ, трэскацца, лопацца, лузгацца пукацца.

ТРЕСК м. трэск, трэскацца, траскучы трашчотка, троскат.

ТРЕТЕЙСКІЙ суд, палюбоўны.

ТРЕТИРОВАТЬ каго, франц. абхадзіцца; муштраваць.

ТРЕФОЛЬ расьц. трылісьнік.

ТРЕФ м. франц. масьць у картах; жалуды, жалудовы або жалудныная.

ТРЕФ м. жыдоўск., не кашэрны (ня чысты); паганы.

ТРЕХАВЫЙ, скудлачаны.

ТРЕЩИНА ж. разскеп, разскепіна; шчалуга; нашчалка; розлузка; разпоквінавіца.

ТРЕЩОТКА, трашчолка, тыршкля.

ТРИБУНА ж. лац. падвышэньне для прамоўцы; моўніца.

ТРИГОНОМЕТРІЯ ж. грэцк. матэматыка трыкутнікаў; трыганамэтрыя.

ТРИКИРІЙ грэцк. трысьвечнік.

ТРИКО ср. тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый; рубковец (ад „рубіць“, „рубкаваць“, рабіць пруткамі з нітак тканіну, прыкл. панчохі); трыкот.

ТРІУМФ, слава.

ТРОАКАР м. франц. трыкантовае дакторскае шыла; трыканцік.

ТРОГАТЬ што, чапаць, кранаць, рухаць.

ТРОГАТЕЛЬНЫЙ, парушаючы, разчуляючы, тклівы.

ТРОНУТЬ, рушыць, крануць, чапаць, ткнуць.

ТРОН м. царскае крэсла; пасад.

ТРОПА ж. сьцежка, сьцяга.

ТРОПИК м. грэцк. выабражаная акружнасьць абапал экватара (роўнадзенніка).

ТРОСТЬ, стусіна, стусіннік, сітаваты ў сярэдзіне; чарот, чаротнік, каленісты, расьце дудкай ў сярэдзіне.

ТРОСТКА, палка, посах, пасашок; ляска.

Дайце мне лясачку, папіраціся,
Пайду к дзевачкам залецаціся.

ТРОТУАР м. франц. ходнік.

ТРОФЕЙ м. грэцк. дабытая ў ворага маемасьць; здобыч.

ТРОЮРОДНЫЙ, ў трэцім калене.

ТРУБА дымавая, комін.

ТРУБКА да курэньня, люлька.

ТРУБОЧИСТ м. камінар.

ТРУБЧАСТЫЙ, трубкаваты.

ТРУД м. праца, працаваць, працавіквіца, працоўны, працавітасьць, працавіты.

ТРУДНЫЙ, трудны, цяжкі.

ТРУНИТЬ, галузаваць, кепкаваць.

ТРУНЬЕ, драньцё, транты.

ТРУПОРЕХОВАТОЕ дрэва, трупехлае.

ТРУП, труп, трупны, трупаваты, трупець.

ТРУТИТЬ, трухнуць, трухлівы, трухлівец.

ТРУТИТЬ, муляць. Бот муляе нагу.

ТРУЩОБА, ламарня. Жывуць ў ламарні, як злыдні.

ТРЯПКА ж. рызінка, ашмётка, скумат, лахмат, дзярмень.

ТРЯПЬЕ, драньцё, рызыцё, лахмацьцё.

ТРЯПИЧНИК, рызьнік, анучнік, лахмытнік.

ТРЯХНУТЬСЯ, трэснуцца.

ТРЯСКІЙ, дрогкі.

ТРЯСИНА ж. дрыгва.

ТУАЛЕТ м. франц. убор.

ТУЖУРКА ж. франц. штодзенная вопратка.

ТУЗ м. нямецк. карта з адным вочкам; панфіль, панцік. Калі у некатарых гульнях прыймаецца за старшую карту краля, то тады на яе пераходзіць назоў панфіль.

ТУЗИТЬ каго, латашыць.

ТУЛОВИЩЕ, цела без галавы, бяз рук і бяз ног кодаб, кадобішча.

ТУЛУП м. кажух, кажушок, кажушына; кажарарка, кажаронка.

ТУМАН, туман; хомар, хаморна, хаморыцца, захаморылася.

ТУМБА франц. стабур, стабурок.

ТУНЕ прысл. дармо, дарэмна.

ТУНЕЯДЕЦ м. дармаед, дармаедзтва.

ТУПОЙ, тупы, тупаваты, тупасьць, тупіца, тупіць.

ТУРБИНА ж. вал.

ТУРНИР нямецк. рыцарская забава; гарц, гарцоўнік, гарцоўніцтва.

ТУРУСЫ, брэдні.

ТУСКЛЫЙ, жухлы, жухнуць, жухласьць, жухнець; жутлы.

ТУФЛИ, абутак на босую нагу для дому; штапакі, папучы; ціжмы.

ТУХНУТЬ, гаснуць, гасіць, гашэньне.

ТУХЛОСТЬ, тхленасьць, тхлявы, тхля.

ТУЧА ж. туча, хмара.

ТХОРЬ, шашок.

ТЩАТИСЯ, старацца, старэнна.

ТЩЕТНО, дарэмна.

ТЩІЙ, тушчы, парожні, пусты.

ТЩЕДУШІЕ, слабасільля, слабасіл.

ТЩЕСЛАВНЫЙ, пустахвальны, пустаслаўны.

ТЩЕТА, пустка, марнасьць.

ТЫКАНЬЕ пальцам, тыцканьне, тыцкаць; торканьне, торкаць.

ТЫКВА ж. расц. Cucorbita реро; гарбуз.

ТѢЛЕСНЫЙ, цельны, цялесныснасьць.

ТѢНЬ, цень, цяністы, цяніць; засень, засьіць, засьцісты, засьнік, засенак.

ТѢСНИТЬ, ціснуць, гнясьці.

ТЮК тавару, ўюк, ўюкі, ўючыць.

ТЮРБАН м. турбан.

ТЮРЬМА ж. турма; астрог; вязьніца.

ТЮРЯ ежа, хлеб і вада; рулі.

ТЮФЯК, матарас; пехцяр.

ТЯВКАТЬ, дзяўкаць, зяхаць.

ТЯЖЕСТЬ, цягар.

ТЯГОСТНО, уцяжліва.

ТЯНУТЬ што, цягнуцьнуцца, цягацца, цягучы, цягач.

ТЯГОТѢТЬ да чаго; цягнуць, цяжыць.

ТЯЖБА, перапоры, перасуды, суды.

ТЯЖ пры аглаблёх, атосы.

ТЯЖЕЛЫЙ, цяжкі, цяжэйшы, цяжэць.

ТЯПАТЬ, цюкаць, цюкнуць.

ТЯЖЕЛОВѢСНЫЙ, важкі.

ТЯТЯ, татуля, татуль, тата.