ВДЕСЯТЕРО, у дзесяцера.
ВДЛИНЬ, удоўж, удоўжкі, наўдоўж. Ты яму сьцялі ўдоўж, а ён кеміць ўпоперак. Бярно было ўдоўж звыж трох сажон.
ВДОВА ж. незамужная кабета пасьля сьмерці свайго мужа: ўдава, ўдавіца, ўдоўка. Удава ня дзеўка, а квас не гарэлка. Вадой плывучы, што ўдавой жывучы. Удавой ды сіратой--хоць воўкам вый. У ўдовы хлеб гатовы.
ВДОВЕЦ м. мужчына нежанаты па сьмерці жаны: ўдавец. Удавец дзяцям ня бацьке, і сам круглы сірата. Удавецтва што сіроцтва. Ня дай Бог ні ўдавец, ні гарэць
ВДОГАД, ўдогад. А мне і ня ўдогад тое было. Дзе-ж нам таго здогаду набрацца. Дагадлівы Хлапец. А ўдогад табе, што ён намякаў.
ВДОГОН, наўдагон, ўдагонку Едзь наўдагон за ім. Ўдагонку пагнаўся.
ВДОЛГѢ, ня скора шмат, часу спусьціўшы: ўдоўзе.
ВДОЛГ, у доўг, ў позычку, ўпавер. Ўдоўг узяў. У даўгах па вушы. На павер мне далі ў краме. Упозыч узяў грошы.
ВДОЛЬ, удоўжкі, ўздоўж чаго: наўздоўж, наўсьяж. Зьезьдзіў сьвет уздоўж і ўпоперак. Дровы ня ўпоперак, а ўздожкі шчапаюць. Наўздоўж дарогі пабудаваліся. Наўсьцяж ракі ішлі. Сьцялі ей ўдоўжкі, а яна ляжа ўпоперак. У нас адна толькі наўсьцяжная вуліца.
ВДОМЕК ў дагад каму. хто дагадаўся, ськеміў: ўдогадзь. А ці ўдогадзь было табе, што ён казаў.
ВДОМНИК зяць прыняты ў сямью, прызячаны; пымак. Пайшоў да іх у прымакі. Прымацкі хлеб- сабацкі.
ВДОСТАЛЬ, ўдохаць, ў канец, ўдосыць: ўдостань, ўдакон. Удакон зрунаваўся. Удакон пагарэлі. Удостань ўсяго у іх ёсьць.