сьпякла яечню. Загустая была ў цябе страва.
ВДАВАТЬ црк. даручаць.
ВАДВАТЬСЯ, ўдавацца. Што табе ўдавацца у іхню сварку. Хлапец ўдаецца да дзеўкі. Удаўся да яго па раду. Ўдача, характар, натура: Такая яго ужо ўдача. Жывой ўдачы хлапец. Добрая ўдача, ды слава лядача.
ВДАВЛИВАТЬ што; ўкляскаць, ўціскаць. Сена трэба добра ўціскаць каб не разтрасалася. Ён любіць ўціскацца паясом. Што за ахвота ўціскацца ў чужую кампанію. Ня трэба ўкляскаць пальцы ў цеста, бо на бахонках астануцца ўклясласьці. Укляслы рысунак на кубку. Выпукла-ўкляслае шкло.
ВДАВНѢ, ўдаўнасьці, ўдаўне. Удаўне што ў сьне. Удаўнасьці лепей жылося.
ВДАЛБЛИВАТЬ што у што; ўдзяўбежыць, ўбіць, ўмяждэрыць. Не лак легка ўмяждеждрыць яму што ў галаву.
ВДАЛИ, здалёк, водаль, сыздаль. Ён стаяў водаль хаты. Сыздаль чуваць яго песьні. Здалёк я ўбачыў яго.
ВДВИГАТЬ што у што, усуваць. Ня трэба ўсуваць нос у чужыя справы. Усунь шупляду (ад „шупло“-дзюпло) ў стол. Усунься толькі да іх, то зараз пачнуць нараканьні свае. Усоўная даска да падоўжаньня стала.
ВДВОЕ, ў два разы, двойчы, ўдвурад, ўдубэльт, ўдзьвёх, удвоя.
ВДВОЙНѢ, падвойна, двурадна, ўдвая.
ВДВОЕМ, ўдвоя, у дваіх, ўдзьвех, самдруг.
ВДЕВЯТУЮ, удзевяцера. Удзевяцера ўкрадзе, дзесятае патаргуе.
ВДЕРГИВАТЬ што у што, ўдзяваць, ўцягаць, унізываць, Цяжка сьляпому ўдзяваць (уцягаць занізаць) нітку ў іголку.
ВДЕРНЯТЬ аб расьцінасьці; ўкараняць. Трава укаранілася на гародзе.