Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВДОХНОВЕНІЕ, натхненьне. Німа ў яго натхненьня ў мове, ў пісаньні. Сьвяты, натхнёны чалавек. З свайго натхнёньня нічога ня зробіць, ўсё скажы ды пакажы.

ВДРЕБЕЗГИ, ўдрызг. Ўдрызг разляцелася акно. Ўдрызг пьяны.

ВДРУГ, зразу, нараз, раптам, зьнечаку, зьнснацна.

ВДРУГОРЯДЬ, ўдругарадзь, ўдвакрат, ўлубальт.

ВДУНУТЬ, ўтхнуць, ўдыхнуць, ўдзьмухнуць. Бог ўтхнуў ў чалавека безсьмяротную душу. Ўдыхнуць жыцьцё ў жылы. Ўдзьмухнуць зеліва ў вока.

ВДУМЫВАТЬСЯ у што, ўдумывацца, удумляцца. Заданьне ня мудрае, а ня ўдумаўшыся не разьвяжаш. Трэба удумляцца у кождае слова.

ВДЫХАТЬ што, ўдыхаць. Разам з паветрам мы ўдыхаем многа староных частак і ўсякай жокаці (испареній). Нябошчыку жыцьця неўдыхнуць. Ўдыхаць добрыя мыслі ў каго.

ВДѢВАТЬ што у што, устаўляць у вузкую атворыну і ўцягаць у яе: ўнізаць. Пальца ў іголку ня ўніжаш. Нітка ў іголку сама унізалася. Нанізай пацеркі на нітку. Нізаньне пацеркаў, марудная работа.

ВДѢЛЫВАТЬ што у што, умацовываць адну рэч у другую: ўпраўляць, ўпушчаць, ўстаўляць. Управіць камень у пярсьцёнак, Ўпусьціць брус у сьцяну. Ўставіць сьпіцу у калясо:

ВЕДЕНІЕ (ад „вадзіць“), вядзежа, кіраўніцтва. Вядзежа спраў. Кіраўніцтва установай.

ВЕДРО, ВЕДРІЕ, ясная, ціхая, сухая пагода: погадзь, пагодлівасьць.

ВЕДРО, дрэўлянае або бляшанае абручнае начыньне з вушамі і дужкай: вядро. Вядро ўжыванае да даеньня кароў--даёнка, дайніца. Вядро з вечкам насіць ў поле страву - рага, ражка. Вядро з днішчам зьверху, да дзёгцю - карчага.