БѢЛКА, вавёрка, векша.
БѢЛЬЕ, бялізна, нацеліва, хусцьцё.
БѢЛИЛА, пудра.
БѢЛОБРЫСЫЙ, бялёсы.
БѢЛОК, бялок.
БѢБКОВИНА, бялчавіна.
БѢЛОШВЕЯ, швачка.
БѢЛЕНА расьць. Hyostiamus niger: блёкат.
БѢС, агульн. слав. бес, чорт, нячысьцік, злы дух.
БѢСИТЬСЯ, шалець, шалёны, шал,
В.
ВАДИТЬ каго чым, надзіць, панадзіўся, надны. Надзіць абцяцанкамі. Панадзілася лісіца ў курынец. Надны кавалак. Пакарай каб ня понадна было другому.
ВАЛЕК, плосмая калодачка з ручкай да выбіваньня бялізны пры паласканьні: пральнік (ад „праць“—біць), пранік. Кіянка—пральнік з доўгай ручкай, каб можна было праць не згібаючыся; ужываецца пры бяленьні палоцен,
ВАЛЕЖНИК м. паваленыя ветрам дрэвы ў лесе: павал, лесалом, ветралом, вывертка.
ВАЛЕТ м. франц. малодшая з фігур у картах: ніжнік.
ВАЛИТЬ, агульн. слав. валіць. Вальны стар. усеагульны, экстраны сход. Вальны сойм, сход.
ВАЛЕНКА, шапка зьбітая з воўны; магерка. Магерка даўней была націнальным беларускім галаўным надзеткам: рабілі пераважна магеркі з белай воўны з загнутымі ўверх краямі, ў форме капялюшнага брыля. Магерка названьне заноснае, праўдападобна паходзіць ад слова „вэнгер“, сам-жа адзетк сягае дужа даўных часаў і мае сваю старую назову: кучомка, кучма.