ВАЛИТЬ, зьбіваць воўну: лямчыць; „валіць“ слова заноснае з Масковіі. Па беларуску будзе ня войлак, а—лямец.
ВАЛ м. земляны накоп: акоп, акопісты, акапываць. (Ціліндрычны кругляны асяродак машыннага кола: ворот), вал. Валак, прыбор да качаньня бялізны. Вал, валва, вада паднятая ад ветру сьцяной.
Ці ня быстрая рэчка валвой бьець. |
ВАЛОВОЙ, у лічэньні, прадажы: агульны, агульніцкі, агулам. Агульнага даходу было столькі то. Агульніцкая крама, называецца — агульня;-ніца. У раздроб не прадаюць, толькі агулам.
ВАЛУН, камень агладжаны і акруглены прыродай: глыжак, глыжэнь, буглыга, буглыжнік, булак, буглавень. Дробныя камяшкі адложаныя ракой, буйнейшыя за жір — гальчакі гальчак, гальчаўе.
ВАЛЬДШНЕП, птах Skolarax rustikola: сломка.
ВАЛЬЯЖНЫЙ літы, тоўсты, адліваны да поўна у форму: масыўны, адналітны.
ВАМПИР м. баечная істота, якая па сьмерці высысае у сьпячых людзей кроў з жыл, а часам і загрызае на сьмер: упыр.
ВАП м. ВАПА ж. натуральная выкапываная з зямлі фарба: вохра.
ВАПИТЬ, вохрыць.
ВАРВАР м. лац. чалавек не адукаваны, грубы, дзікі: барбар. Барбарскі, прыналежны барбару, дзікі.
ВАРЕГА, ВАРЕЖКА ж. аднапальцыя суконныя рукавіцы: сподкі.
ВАРЕНИК ж. варанае цеста надзяванае тварагом, твараговы блінчык запечаны на скварадзе: сырнік.
ВАРЕНЬЕ, вараныя ў цукры ягады: канфітуры, сочыва. Ну не ядуць мусі хлеба, адны толькі канфітуры (Бурачок). Усякага сочыва, з