Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУТЫЛКА м. франц. вускашыйнае шклянное начыньне: бутэлька, пляшка.

БУФЕТ м. франц. шафа або сьвятліца дзе хаваюць усе прыналежнасьці да стала і закускі: буфэт. Даўней у нас па дварох як сталовы буфэт так і пакой буфэт звалі—шафарня.

БУФЕРА м. мн. жалезныя талеркі на пружынах да аслабленьня сілы удару: шчоглы.

БУХНУТЬ, ўздунацца, разшырацца ад мокрасьці: бракнуць, набракаць. Вядро забракла на дажджу. Дрэва ў вадзе набракла. Гарох так разбрак, што покаецца. Рука разбракла, знач. разпухла. Нябошчык разбрак у труне.

БУХТА ж. ням. марскі зацішны і глыбокі заліў, завань.

БУДУЩНОСТЬ ж. будучына.

БЮСТ м. франц. выабражэньне чалавека да палавіны―з гіпсу, гліны, камяня, мэталю: пагрудзьдзя.

БЫЛЬ ж. падзея, быцежа, станьне.

БЫТІЕ ср. стварэньне, істасьць. Усякая істасьць. Бога хваліць.

БЫК м. самец каровы. Ня кладзены―бугай, бан, кладзены―вол.

БЫСТРЫЙ, борзды, борзкі, шпаркі, хакы.

БЫСТРЯК м. на рацэ, турэц.

БѢГСТВО ср. уцекі, зьбггі.

БѢГСТВОВАТЬ, уцякаць, зьбягаць.

БѢГЛЕЦ, уцякач, зьбег.

БѢЖЕНСКІЙ, уцекачоўскі, зьбежніцкі.

БѢГАЛИЩЕ, майдан.

БѢДА ж. агульна слав. слова: бяда, бядаваць, бедны.

БѢДНЫЙ, немаетны, недастатны: бедны, бяднець, беднасьць.

БѢДСТВІЕ, няшчасьце, бяда.

БѢЛЫЙ агульн. слав. белы, бялец, бель белявы, бялёсы.