Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БРИЛІАНТ м. дыямант, ці як даўней у нас называлі, адамант, рубавіднай шліфоўкі, вострай стараной у ніз: брыльянт.

БРИТЬ каго, зразаць брытвай валасы са скуры: галіць. Галяк―брытва. Галяр, той што займаецца галеньнем. Галярня, мейсца дзе голяць. У людзей і шыла голіць, а ў нас і нажы ня ймуць.

БРОВЬ ж. дужка з валасоў над вачавой чнай: брыво, бровы.

БРОДИТЬ аб цечыве, закісаць, перахадзіць ў кіслую або вінную закісь: брузьнець, брузець, бружэць. Брузлы, бруглы, закісшы. Брошч, брошча, бругво хлебная або вінная закваска, званая па расійску „дрожди“. Брузло, заквашаная масса. Малако збрызла. Брузлае стравы наліла ў місу. Сок не перабрузаваў яшчэ. Маладое брузло баіцца холаду. Брошчаў купі на пірагі (Навагрудзк. п.).

БРОЖЕНІЕ — брузаваньне. Бругуе, брузло; бружніца кадка дзе бругуе брузло.

БРОДИТЬ, БРЕСТИ, хадзіць ў рожных кірунках бяз мэты: валондацца, цягацца, шллындацца, сьцяняцца, бадзяцца, валачыцца. Валондаецца, як старая курыца. Так слаб, што ледзь цягаецца. Шлындаецца бяз ніякае мэты. Па кутох сьяняецца. Валачэцца ледзь нага нагу мінае. Рыбу валачылі трыгубіцай.

БРОД, м. : пераход або пераезд праз мельстынь па вадзе: брод. У Лепэльшчыне ужываюць яшчэ слова—газ, але больш у зпачэньні мелкага мейсца ва ўсю шырыню ракі ці возера. Такі "газ" бачыў я на Красенскім возеры (Дзіс. пав.)—гэта, як мне здаецца, штучная падводная дарога, якія будаваліся у дагістарычныя часы з стратэгічнымі мэтамі (гл. L. Krzywicki: "Pilkalnie litewskie").

БРОДЕНЬ м. невялічкі невадок, які людзі бродам цягнуць: бродзень, волак.

БРОДЯГА м. валацуга, бадзяга, валандзей, галцяй.

БРОНЗА ж. франц. стопленыя разам медзь, волава і цына: мосяж, сьпіж. Мосяж больш коўкі і