Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БРЕВЕНЧАТЫЙ, бярчасты, бярвенны.

БРЕДИТЬ, відзіць што ў сьне, ў гарачцы: маячыць, маячыцца; трызніць, мітурыць, мітурасы, вярзьці. Маячыцца, як у сьне. З гарачкі прымаячылася яму. Усю ноч трызьнілася нечысьць усякая. Яму ў вачах мітурыцца; прымітурылася нешта. Ляжыць ў мітурасах (Вітэбшч.). Вярзецца што ноч мне сон дзіўны.

БРЕД м., маячня, маячаньне; мітурга.

БРЕЗГАТЬ, БРЕЗГОВАТЬ, грэбаваць, греблівы, грэблівец.

БРЕЗЕНТ м. голяндзк. самае тоўстае палатно на парусы, прасычанае дзёгцям: дзегцявік, дзегцяванае палатно.

БРЕЗЖАТЬ, брынчэць, бразгаць, бразгатаць, бразгўка.

БРЕЗЖИТЬ безасаб. аб сьвятле, пачатак раніцы: Днее сьвітае залачэе. Перад прыходам раніцы ноч—сутуняе; сьвятло брызчыць,

БРЕЛОК м. франц. брыжык, брыжыкі, дзындзік.

БРЕМЯ, бярэмя, берамя,

БРЕНІЕ ср. црк. распушчаная гліна, гразь: буза, іл.

БРЕННЫЙ, глінянны, ўзяты з зямлі, з бузы ілу; крохкі, зьнікомы.

БРЕНЧАТЬ, брынкаць, брынець, бразджаць, Ой зацьвіла макавачка, зачала брынеці. У чыстым полі магіла брынела, а па даліне рэчанька брынела. Брынкае на струнах. Ляскае, бразгае, злосьць выказуе. Бразнуў ў бляшаны круг. Бразьне слова што хоць хавайся (рас. ляпнет). Бразджотка, бразджанка, цацка бляшаная з камяшкамі ў сярэдзіне, а такжа гаварлівая кабета.

БРЕШЬ ж. пралом.

БРИЗЖЕТ, прышче, пырскае. Прысок, прадукт пырсканьня: гарачы з іскрамі попел,