Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш жоўты ідзе на рожныя вырабы: фігуркі, самавары, лыжкі і інш.; сьпіж крохкі і цёмны ідзе на званы і др. Бронза, агульнае названьне масяжовых бляшак да здобленьня упражы. Бранзаваныя шлеі, хамут.

БРОНЯ ж. адзеньне з мэталічных пластак, калец, сеткі: броня. Паасобныя назовы: панцыр, кальчуга, куяк.

БРОСАТЬ, кідаць: Кідай шпуляк (мячь) у рукі. Кінь сюды кнігу. Хоць ты плюнь ды кінь. Кідаецца нават у вочы. Дай сюды адзін кідок зямлі. Гэта у яго звыклая надкідка да меркі. Кідзісты ён чалавек. Накідчывы як жыд на рынку. Кідком кідай. Які з яго кідок. І кідомую рэч не тапчы. Кідма—кідаецца ў вочы. Наўскідзь панёс. Поскідкі зьбірае.

БРОШКА ж. франц. шпілька, сушпілка.

БРОШЮРА ж. франц. кніжачка не ў аправе; невялікі лік зшытых друкаваных карцін: кнігібка.

БРОШЮРОВАТЬ, складаць аркушы паперы ў фармат кнігі, зшываць аркушы друку: згібаць, зшываць.

БРУСНИКА, ягада, брусьніца; брусьнец чырванець.

БРУС, доўгае шасьцістароннае цела, дрэва, камень, мэталь. З бярвяна робяць брус, здымаючы чатыры гарбылі: брус.

БРУСОК, брусок мыла, брусок да востраньня нажоў. Брусіць—вастрыць на бруску. Брусовец гатунак каменя годнага на брусы.

БРУЯ, струміна на вадзе турэц, ручавіна, струміна.

БРЫЗГАТЬ, пырскаць, асыпаць кроплямі вады; пырскаць, прыскаць. Брызгі—кроплі цечы, дробныя часткі камяня і др. цьвёрдых цел Брызчак—дробны дожджык.

БРЮЗЖАТЬ, журыць, сварыцца; гдырыць, вурчэць, пукчэць. Круглы дзень гдырыць і гдырыць. Абы што то й вурчыць. Пукчыць і пукчыць стары на маладых.