Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імі учора каўга была дык ходзяць падбітыя. За вечнай каўгой німа супакою ў хаце (Дрыс. Себежск. пав.). Каўгані яго ў патыліцу.

БРАСЛЕТ ж. мэталічная зашпілка на руку дзеля аздобы: бранзалета, нарамак.

БРАТ, кожды з сыноў адных бацькоў: брат, братка, браток, брацітка, брахна.

Адзін брахна конікі сядлае,
Другі брахна яго навучае:
Да будзь, брахна, разумненькі,
Да паедзь, брахна, ў чужыя людзі.
(Ш. Т, І. ч. 2, стр. 80).

Братаніч — (нка), зродны брат, (сястра) — сын бацькавага брата або сястры, а такжа матчынага брата або сястры (збрат дзеці). У стасунку да дзядзькоў яны будуць—пляменікамі і пляменіцамі, Братава, жонка брата.

БРАТИНА ж. начыньне ў якім разносяць напіткі; вялікі кубак які абходзіць у кругавую: конаўка, понаўка, яндоўка, коўш. Конаўка высокай формы з вечкам без падстаўкі; понаўка мае форму пукатага вядра; яндоўку робяць з гліны ў форме місы з аднэй ручкай; каўшы вырэзалі з дрэва, а такжа рабілі і з мэталю багатай формы з узорнай ручкай.

БРАТЬ што, яць, няць, імаць, браць. Бранец бранцы: нявольнік, нявольнікі. Выбранец, выбраны з паміж іншых. У Беларусі даўней было войска званае—выбранецкім, яго набіралі з паміж сялян.

БРАШНО м. црк., корм, ежа, страва.

БРАШПИЛЬ м. голяндз. ляжачы навой да падніманьня цягараў: навой.

БРЕВНО ср. зсечанае вялікае дрэва бяз сучча і вярхавіны: бервяно, бярно, бярво. Там цераз балотца паложаны бервы (сержп. 91). У чужым воку саломінку бачыць, а ў сваім бярна ня бачыць. Бермішча, бермяно, галамень, тое што па-расійску ствол,