мочнік, вучань краўца; крэўчы, кройчы, закройшчык.
ПОРТНИХА ж. швачка, швацтва.
ПОРТУПЕЯ ж. франц. рэмянь, тасемка праз плячо для нашэньня шаблі; тазак; рамень.
ПОРТФЕЛЬ франц. скураная торба да нашэньня папераў і спраў; гамец, вайгак; торба.
ПОРТШЕЗ м. фр. драгі.
ПОРТ м. мейсца для прыходу і пастою вадаплаваў; прыстаць.
ПОРТЬЕРА фран. запона, запавеса.
ПОРУБИТЬ што, пасеч, насячыся, пасёк, пасячэньне нарубень тоўстая жэрдзь да ўцісканьня возу з сенам.
ПОРУБЕЖНЫЙ пагранічны, паўзьмежны.
ПОРУГИВАТЬ каго, лаяць, зьневажаць, бэшціць.
ПОРУГАНІЕ ср. палайка, ганьба, зьнявага.
ПОРУСКИ прысл. па руску. Рускай народнасьцю і мовай, да ХІХ ст., называліся Украіна і Крывія (дынастычна-веравызнаўчы тэрмін), т. зв. Вялікарасія насіла найменьне Масковія, а народнась і мова яе — маскальская (не „Маскоўская“ бо калі „маскоўская“, то чаму ня тульская, яраслаўская, разанская). Ад Пятра і Кацярыны ўтвараецца „Россійская“ імпэрыя з адменнай, мяшанай мовай ў склад якой у ¾ уходзяць словы чужаземныя (францускія, нямецкія, татарскія, лацінскія, грэцкія, крыўскія і украінскія) і ¼ народныя маскальскія і царкоўныя. Гэта мова і народнасьць ужо ня руская, а „расійская“ (па жаргоннай вымове — „расейская“). Цяпер, у нашы часы, калі наступіла адраджэньне Крывіі і Украіны, т. зв. расійскай мове адрэзаюцца крыніцы высысаньня лексычнага матэрыялу з гэтых зямель, сама мова і народнасьць вялікарусаў стылізуецца на ўласнай глебе, якая абыймае землі быўшага царства Маскоўскага; а згэтуль самае праўднае найме гэтай мовы і народнасьці ёсьць яе старадаўнае імя: маскалі,