маскальскае, маскальства, па маскальску, амаскаліць.
ПОРУЧАТЬ што, каму: даручаць, даручацца, даручэньне.
ПОРУЧИТЕЛЬСТВО, зарука, заручацца, заручнік—ніца; паручна, кождаму ў рукі.
ПОРУШИТЕЛЬ, хто нешта парушыў; парушнік.
ПОРФИРА ж. грэцк. кармазын; пурпура.
ПОРФИРОРОДНЫЙ, пурпурародны.
ПОРХАТЬ, пырхаць, пырхнуць, пырхун.
ПОРЦІЯ ж. франц. часьць, дзель, зазвычай у значэньні часьці, дзелі стравы.
ПОРЧА, псуцьцё, папсоўка.
ПОРШЕНЬ, стрыжэнь, жэрдзь якая ўкладаецца ў трубу помпы, саўгач, саўгак. Прут для пратору заскарузлых дзірак, цыбука пры люльцы і інш.: протар.
ПОРШНЕВОЙ ЗОЛОТНИК, кляпа, затамка для затамоўкі ходу вады ўніз; затамка, каўтыга.
ПОРЫВ м. похап, пахопамі, пахопісты.
ПОРѢШАТЬ справы, пасканаць.
ПОРЯБИЛ вецер ваду, памітусіў. Памітусілася ў вачах.
ПОРЯДОК м. парадак, парадкі, парадкаваць.
ПОРЯДКОМ прысл. ладна. Яму такі ладна дасталася.
ПОРЯДКОВЫЙ нумар, парадковы, пачародны.
ПОРЯДОЧНЫЙ які ідзе на парадку, па чародзе; даладны. Даладны чалавек, які любіць лад, парадак. Даладны дом, які утрыманы ў ладзе, парадку.
ПОРЯДОЧНЫЙ не малы, значны, слушны. Гэта цана значная. Значны, слушны ўжо хлапец.
ПОСАЖЕНЫЙ, пасаджаны.
ПОСАД м. рад дамоў, вуліца ў два рады дамоў; слабада.