Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/524

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гога жыцьця; спагуда, спагудны, спагудныя людзі, гудзіць. Агульная спагуда нашых вяскоўцаў, гэта пьянства. Крадзьба і лжа самыя цяжкія спагуды. Не вадзі знаёмства са спагуднымі людзьмі каб цябе не спагудзілі добрыя людзі.

Ці я яму конікі паспудзіў;
Ці я яму Настульку пагудзіў?!
(Аршан, пав. Ш. І ч. II. 57).


Ніхай яна нашай хатанькі ня гудзіць.
(Вітабск. Ш. І ч. II. 35.).

ПОРОК м. недастатак цялесны; гана. Конь без ганы ніякай.

ПОРОЧИТЬ каго, ганіц, ганіцца, гана; гудзіць, спагуда, спагудлівы, спагуднікніца. Не нам людзей гудзіць, хай іх сам Бог судзіць. Ніхто свайго тавару ня гудзіць.

ПОРОСЛЬ ж. порасьць. Усякая порасьць зямельная.

ПОРОТОЗЕИТЬ, пасалупеніць.

ПОРОТЬ каго, сячы, сьцябаць. Высеклі хлопца.

ПОРОЧНЫЙ, сппгудны.

ПОРТАЛ лац. галоўны ўход; галоўныя зьнешныя дзьверы ў будынку.

ПОРТВЕИН м. адно з моцных салодкіх він.

ПОРТЕР м. англіцкае, вельмі моцнае піва.

ПОРТИК м. будаўн. крытыя зьверху, на стаўбах пераходы, зазвычай ўдоўж будынку.

ПОРТИТЬ што, псаваць, псаваны, псавацца, псуцьцё.

ПОРТКИ, штаны, гасьці, нагавіцы.

ПОРТМОНЭ ср. франц. каліта, калетка; кеса; гамэтка.

ПОРТЯНКИ, анучы.

ПОРТЫ црк. стар. вопратка.

ПОРТНОИ м. кравец, кравецтва; крэўчык, па-