Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/354

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАВОЖДЕНИЕ ср. наслань.

НАВАКСИТЬ боты, наваксаваць.

НАВАЛИВАТЬ што па што; наваліваць, накідаць.

НАВЕРГАТЬ што на што; нарынаць, нарынуць.

НАВЕРСТАТЬ што, нараўняць; нашыхтаваць, наматаць.

НАВЕРТЫВАТЬ што на што; накручаць, навіваць.

НАВЕСЕЛѢ прысл. наўзвеселі.

НАВЕЧЕРІЕ ср. конадзень, канодаваць.

НАВЗГЛЯД прысл. напогляд, насуглядзь.

НАВЗНИЧ прысл. нічком, ніц, ніцмя.

НАВИВАТЬ што на што, навіваць, навіты, навой, навіток, навіцень, навітка.

НАВИГАЦІЯ ж. вадаплаўства, вадаплаўны.

НАВИДАТЬСЯ чаго, нагледзіцца, набачыцца.

НАВИНЧИВАТЬ што на што; нашрубовываць, нашрубоўка.

НАВІЙ, нябышчык; навец, наўскі. „Наўцом“ называюць сьвежа памершага нябошчыка, а такжа, нябошчыка які па сьмерці ходзіць ў сваім целе ды ссе кроў (рас. вурдалак, польск. upior). Навец процістаўляецца мярсьню: даўно памершаму, які „разсыпаўся“ і ня мае ўжо цела, а паказуецца толькі як дух „сьцень“ (мярсьцень, мерсьціцца, прымярэсьціўся). У данным здарэньні слова „навец“ так сама эпітэт, як і слова „сьвежаніна“, „сьвежаваць“, „асьвяжыць“, якое ўжываецца ў тасунку да статку. Наш селянін, не скажа: „зарэзаў, забіў карову, вала, гэта лічыцца груба, дзеля гэтага кажа: „Асьвяжыў вала, карову, барана“. У мысьль гэтага непрыстойна казаць — „мярцьвец“, „труп“, на свежа памершага, а трэба казаць: „нябошчык“, „навец“. Наўскі, яму прыналежачы, прыкл. „Няўскі Вялікдзень“ (памінкі у Праводную нядзелю). У штодзеннай мове можна чуць падобныя сказы: „Наўца праводзілі на могілкі“. „Наўца памылі“.