Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/340

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

блудніцы (Супр. рукапісь). Да не лиши набды убогого (Срезн.); заплата. Якая работа такая і заплата.

МЗДОИМЕЦ м. зьдзерца, хабарнік.

МИГАТЬ, сплюскаць павекі і ў той міг адчыняць, даваць каму знак вачамі; мігаць, міганьне, міглі, міганцы, перамігі, мігнуць, мігун, мігаўка; мігавіца, рас. „молнія“.

МИЗАНТРОП м. фр. чалавек які ненавідзіць людзей; людалют, людалютасьць.

МИЗГИР м. усх. павук, мухаед.

МИЗЕРНЫЙ м. фр. бедны, слабы.

МИЗИНЕЦ м. пяты, найменьшы палец; мезенік, мезены.

МИКИТКИ м. чн. беларуск.; мікіткі, падуздошша.

МИКРОСКОП м. грэцк. прылада да павялічаньня самых дробных рэчаў, мікраскоп.

МИКСТУРА ж. лац. цеклая мяшаніна, лекарскае знадабьбе; мікстура; споліўка.

МИЛИЦІЯ ж. заходн. земскае войска, паліція; міліція,

МИЛІОН м. тысяча тысяч; мільён.

МИЛЫЙ агульн. слав., мілы, міласьць; міласьцівы, міласьцівец, мілаваць, мілаваньне, мілець.

МИЛОСТЫНЯ ж. подаўка, падавец; субожынка; дарэньне. Ты мне заплаці што трэба, а подаўкі тваей я нехачу.

МИЛОСТИВЫЙ, ласкавы, ласкавасьць.

МИЛАШКА, любінятка.

Стары мамка, стары татка,
На сьвеце нажыўся,
А ты-ж, маё любінятка,
Цяпер ажаніўся. (Р. 8-9. 158).

МИЛОВИДНЫЙ, прыемны, мілы на погляд; прыгожы, гладкі.

МИЛОСЕРДІЕ, міласэрдзе, міласэрны, міласэрнасьць.