Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/341

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МИМИКА ж. умецтва тлумачыцца ня словамі, а абліччам і споківамі; ківомігі, ківаміглівы, ківаміжнік; міміка.

МИНДАЛЬ древа Amygdalus communis; мігдал, мігдаловы.

МИНЕРАЛ м. выкопнае, горская або каменная парода; крышэц, крышцовы; мінэрал.

МИНИМУМ м. лац. найменшая сколькасьць чаго колечы, вялічыня, цэннасьць; самоменш. Самоменш пяць рублеў штрафу. Самоменш тры мілі.

МИНИСТР м. найвышэйшы зьверхнік якой колечы галіны дзяржаўнага кіраўніцтва; міністар, міністэрскі, міністэрства.

МИНІАТЮРА ж. фр. малюнак ў вельмі малым памеры; міньятюра.

МИНУС м. матэматычны знак адыйманьня (—) тое чаго няма, чаго нястае; мінус.

МИНУТА, мера часу 1/60 часьць гадзіны; мінута.

МИРАЖ м. марава.

МИРИТЬ каго з кім; гадзіць, годжаньне, годжаны, гадзіцца: яднаць. Мірыць у значэньні гадзіць слова заноснае з Усходу, ад маскалёў.

МИР м. нястача сваркі, звады, воражасьці; згода, згодны, згодна.

МИРОВОЙ, суд які годзіць; сугодны, згодлівы.

МИРОВАЯ, сузгодчая, годчая.

МИРИТЕЛЬ, сузгодчык, сузгодніца, сузгаджаць.

МИРОДАТНЫЙ, згодадайны.

МИРОЛЮБЕЦ, згодалюб, згодалюбны.

МИРОНАРУШИТЕЛЬ, згодаруйнік, згодаруйлівы.

МИРОТВОРИТЬ, супакаіваць.

МИРНЫЙ, спакойны.

МИРО ср. црк. пахучы алеяк: крыжмо, крыжмаваць.

МИСІЯ ж. лац. пасольства; місія.