на небе ад паданьня мэтэороліта называюць зьмірсьць а мясцамі — зьнічка. Зьмірсьць спалынуў. Зьнічка пакацілася, скацілася. Народная показка кажа, што гэта іскры сыплюцца з пад молата св. Ільлі, калі ён цапы куе.
МЕТИС м. мяшанец. Бацька быў выжал, а матка з кундысаў, вось і вышлі мяшанцы.
МЕТКІЙ, трапны.
МЕТНУТЬ, кінуць, шпурнуць, лукнуць.
МЕТОД м. спосаб, парадак, прыняты шлях для дасьціжэньня чагосьці; мэтода, троп, патропна, кругатроп.
МЕТРДОТЕЛЬ м. фр. стольнік.
МЕТРОПОЛІЯ ж. грэцк. галоўны горад ў дзяржаве; кругаколіца царкоўнага кіраўніцтва пад загадам мэтрополіты, сама дзяржава ў тасунку да яе высялкаў (калоній); мэтраполія.
МЕТРИКА ж. парахільная запісь народжаных, жэняных і памершых; мэтрыка.
МЕФИСТОФЕЛЬ, імя аднаго са зрынутых Богам з неба арханелаў.
МЕХАНИКА, матэматыка ў дапасаваньні да законаў роўнавагі і руху цел; навука аб сіле і адпоры ей; умецтва запрагчы сілу да работы, будаваць машыны; мэханіка, мэханічны.
МЕЧЕНОСЕЦ м. кавалер гэтага ордэну; крыжак, крыжакі, крыжацкі.
МЕЧЕТЬ ж. араб. бажніца музульманаў; мячэ'ць.
МЕЧТАТЬ, мроіць, мроіцца, мроя, умроіць, амройчывы; крозіць, крозіцца; лятуцець. Гл. „Греза“.
МЕЧТАТЕЛЬ м. мраец, мройніца, мроіць; канодумнік, канодумка.
МЕЧЬ м. халодная зброя; меч, мячовы; мечнік урад у В. К. Літоўскім; мечаваты.
МЗДА ж. плата, нагарода, зыск, прыбытак; наўда, стар. набда (merces). Да не даси набды от