Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/290

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОПОТУХА аб жанках, якая капаецца, капорсаецца, стараючыся прыспароміць што ў хату; тупатуха, топаць, тапаніна.

КОПЧИК м. наплечная, азадная костка ў птахаў; аканечнік хрыбетніцы ў чалавека загнуты ў сярэдзіну; купрык.

КОПЫТО ср. рагавая павалока на нагах нек. жывёлаў; капыт, капыто, капыты, капыткі, капыцісты, капыціцца апошняе гаворыцца ў значэньні зваліцца, зьбіцца з ног, пасьці: скапысьціцца.

КОПЬЕ або КОПІЕ ср. абасечна вострае жалезца на дрэўку; копія, капійнік.

КОРА ж. спаверхная павалока на дрэве; кара, карыца, карысты, ліповая кара называецца лубам.

КОРЯВѢТЬ, скарузнуць, заскарузлы; скорбнуць, заскорбнуць; карэць, карэлы; каржавець, каржысты, пакрыты тоўстай крэпкай карой.

КОРАБЛЬ м. карабель, карабельны, карабельнік; вадаплаў.

КОРАЛ м. караль, каралёвы, каралі,

КОРДОН м. фр. шнур на якім ганяюць каня кругом сгаўба; ваярская варга ланцугом.

KOPEKTOP м. лац. хто займаецца папраўкай памылак у друку; карэгатар, карэгаваць.

КОРЕЛЬСКАЯ БЕРЕЗА ж. ракітавая бяроза.

КОРЕНЬ м. карэнь, каранішча, карані, каранець, карашкі, каранасты; каранік, вулей с дзюплаватага прыкарэнка пня; караніць, каранець.

КОРЕСПОНДЕНЦІЯ м. фр. ліставаньне.

КОРЕННОЙ м. які знаходзіцца каля карэньня; вакорны, вакорына; вакорак, бочка расьпілаваная на двое.

КОРЗИНА ж. карзіна, карзінка, карзіначка; кашала, кашолка, кашолачка. Карзінай і кашалой называюць плецены кораб з лучыны, плецены з пруткоў — кош, кошак; з лубу — лубянка.

КОРИДОР м. фр. праход, калідор.

КОРИНКА ж. дробныя чорныя разынкі; карынткі.