Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/291

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОРИФЕЙ м. грэцк. хто трымае голас у хоры, кіруе опэрным хорам; верхавод у якой колечы справе.

КОРИЦА ж. цынамон.

КОРИЧНЕВЫЙ, бурнаты, сапорысты.

КОРКА хлеба, скарынка; на пладах і ягадах — скурка, скажурка; на кашы — скарупка, скарупіцца, заскарупнуць.

КОРМА ж. задняя часьць вадаплава; карно. Карно процілегла носу ў чоўне. Карма ў невадзе, яго сярэдняя часьць, мяшок, але: карнік, корнік, кіраўнічы вадаплавам, капітан вадаплаву.

КОРМИЛО ср. хвост вадаплава, які кіруе яго паваротамі; стырно, стыраваць.

КОРМЧАЯ КНИГА, зборнік царкоўныя і часьцю цывільных правіл.

КОРНЕТ м. фр. вайск. харужы.

КОРНЦАГИ м. мн. ням. шчыпчыкі ножніцамі; цапагі.

КОРН м. ням. зярно, зернавы, ядрэц, ядрыца.

КОРМ м. чым корміцца; кароўі кормпошыр; конскіаброк; агульнакорм, карміць.

Дай каню, дай каню сена аброку,
Маладому Ляксейку піва, мёду.
(Ш. І. ч. 2. стр. 54).

КОРОБ м. гнутая, а часам і плеценая кашала; гнутыя бываюць з лубу, кары і драніцы; плеценыя з саломы і лазы; кораб, карабок, каробка.

КОРОБЕЙНИК м. разносчык тавараў; лахтыр, вэнгер, крамнік.

КОРОБИТЬ што, карабаціць, карабаты, карабасьцік.

КОРОВА ж. карова, кароўка, каравёнка, каравёшка; кароўнік, хлеў для кароў; кароўніца, служанка яка даглядае кароў.

КОРОВАИ м. каравай.

КОРОЛЬ дастойнасьць валадара дзяржавы; ка-