КОНЧИНА ж. скон, скананьне, кананьне. Сьведкі якія былі пры яго скананьні. Лёгкае, цяжкое кананьне.
КОНЬКИ мн. м. сталёвыя палазкі да коўзаньня; каўзгачы, коўзьлі; лызгачы, лызглі.
КОНЮШНЯ ж. стайня.
А ў стаенцы Божая радасьць, |
КОПА ж. капа, капіца, купа. Капа сена саломы; капа, сходка, грамада рас. „мір“; капа, лічебн. 60 штук. Капа снапоў яек, а даўней — капа грошы. Капавік, рас. „полтиник“, 50 кап.
КОПАТЬ што, капаць, капацца, капаньне, копкі; какапач, капага, капанка; капаніца, накопная дарога.
КОПОТЛИВОСТЬ, капырсьлівасьць, капырсацца, капырскі, капырсьнік,
КОПЕ(Ѣ)ЙКА манэта, капейка.
КОПИТЬ што, спароміць, спаромленьне; зашчаджаць. Грошы спаромяць, а сена ў копы копяць.
КОПІЯ ж. водпіс, копія. Зрабіў даслоўны водпіс з кантракту.
КОПОТЬ, сопар, сапорлівы; дым, лымець, задымлёны, дыміць, дымляніна, дымарня.
КОПОШИТЬ што або чым, кешкаць, кешкацца; капорсаць, капорсацца, капорскі; пыркацца, пыркун, пырклівы.
КОПТИТЬ, выпускаць дым, сажу, чарніць дымам, дыміць, дымнік, дымлёны, дымарня, дымарка. Рыбу і мяса дымяць у дымарнях, або заглярнях; ад першага выводзяць назову дымляніна; ад другога вагліна, вагляніна, не „вандліна“, бо апошняе тое-ж, а толькі паводле польскай вымовы.
КОПТѢТЬ, сядзець над чым сохнучы як мяса ў дымарні; карпец, заскорпнуць; скарпеў, скарупка.