Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/288

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОНТРРЕВОЛЮЦІЯ ж. фр. супроць революція.

КОНТРАКТ м. фр. пісаная умова, умова паводле праўнага парадку; умова, кантракт.

КОНТРАСТ м. фр. супроцьлегласьць, спраціўства.

КОНТРИБУЦІЯ ж. фр. вайсковы падатак, пабор з заваяваных; даніна.

КОНТРОЛЬ м. лац. спраўдка, спраўджаць, спраўджаны, спраўдца.

КОНТУЗІЯ ж. лац. удар куляй ашчэпкам без раны; садно, ссадніць.

КОНТУР м. фр. зьнешні абрыс рэчы; абрыс.

КОНУС м. грэцк. цела ў форме галавы цукру; кучмак, кучмень, кучмісты, кучмавісты.

КОНФЕДЕРАЦІЯ ж. лац. цесная сувязь дзяржаваў; конфэдэрація, сувязь.

КОНФЕРЕНЦІЯ ж. лац. нарада.

КОНФЕТЫ м. мн. фр. цукеркі.

КОНФИГУРАЦІЯ ж. лац. абрыс, выгляд.

КОНФИДЕНЦІЯ ж. фр. спаверчасьць.

КОНФИРМОВАТЬ што, ням. зацьвярджаць.

КОНФИСКОВАТЬ што, фр. атабраць у скарб; атабраць, вызьняць.

КОНФОРМАЦІЯ ж. фр. склад, форма рэчы.

КОНФУЗИТЬ каго, фр. сароміць, сарамяжлівы, ўстыдаць, бантэжыць.

КОНЦЕНТРИЧЕСКІЙ, лац. аб крузе або клубе, у чаго адзін і той жа агульны цэнтр (асяродак) з другім кругам, клубам; сусяродлівы, канцэнтрычны.

КОНЦЕПЦІЯ ж. лац. спосаб разуменьня і вывады; канцэпція.

КОНЦЕРТ м. музыка на некалькі галасоў ці музычных інструмантаў; канцэрт.

КОНЦЕСІЯ ж. фр. пераўступка.